Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

джывау мяне, марнавау мае грошы, глуміуся над маім пачуццём… І не зважаючы на усё гэта, я любіла яго і заусягды была яму вернай… І ось ён памёр, а я засталася вернай яму. Я на векі пахавала сябе у чатырох сьценах і ня скіну жалобы да самай магілы…

Сьмірноу [рагоча]. Жалоба… Не разумею, за каго вы мяне уважаеце? Быццам я не знаю, на вошта вы носіце чорнае доміно і пахавалі сябе у чатырох сьценках. А якжа-ж. Гэта так таемнічна, паэтычна. Будзе ехаць каля двара які небудзь юнкер, або куртаты паэт, гляне на вокны і падумае сабе: «Тутака жыве таемнічая Тамара, што з кахання да свайго мужа пахавала сябе у чатырох сьценках». Бачылі мы такія штукі!

Папова [гнеуна]. Што? як вы важыцеся казаць мне усё гэта?

Сьмірноу. Вы пахавалі сябе жыуцом, аднача не забыліся напудравацца…

Папова. Ды як вы сьмееце гаварыць са мной гэтак!

Сьмірноу. Будзьце ласкавы, ня крычыце, я не ваш камісар. Дазьвольце мне іменаваць рэчы праудзівым іх прозьвішчам. Я не кабета і прызвычаіуся выказываць свае думкі проста. Калі ласка — бяз крыку!

Папова. Гэта не я крычу, а вы гвалтуеце. Пакіньце мяне у спакоі.

Сьмірноу. Заплаціце мне грошы і я пакіну вас.

Папова. Не дам я вам грошай!

Сьмірноу. Не дасьцё?

Папова. Ось на злосьць вам, ні капейкі не дастаніце! Можаце пакінуць мяне у спакоі.

Сьмірноу. Я не маю за шчасьце быць ні вашым мужам, ні нарэчоным і дзеля таго прашу не рабіць мне сцэн. [Сеу]. Гэта мне не спанарауна.

Папова [задыхаючыся ад злосьці]. Вы селі?

Сьмірноу. Сеу!

Папова. Будзьце ласкавы выйсьці!

Сьмірноу. Аддайце грошы!.. [У бок]. Ах, які я злы! які я злы!

Папова. Я не маю ахвоты вясьці гутарку з грубіянамі. Калі ласка, выйдзіце. [Пауза]. Вы ня пойдзеце? Не?

Сьмірноу. Не!

Папова. Не?

Сьмірноу. Не!

Папова. Добра! [Пазваніла].