Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жанок, як вы верабьёу. Тры разы праз жанок я стрэляуся на паядынку, двацаццаць жанок я кінуу, дзевяць кінулі мяне. Быу час, калі я дурня строіу… Любіу страшэнна на уселякія спосабы, уздыхау-кіс, растапляуся, халадзеу… Стракатау, як сарока, аб эмансіпацыі, прасьвістау на усім гэтым палову сваёй маентнасьці, але цяперака — досі! Цяперака мяне не ашукаеце. Вочы чорныя, вочы палкія, чырвоны вусны, ямачкі на шчочках, месяц, палахлівае дыханне — за усё гэта, панічка, я цяперака і макаваго зерняці не дам. Я не кажу а прысутных, але усе кабеты — ад маленькай да вялікай — крыулякі, брахухі над брахухамі, чванкаваты, дробязны, неміласэрны, логіка безталковая, а што датычыцца ось гэтаго (ляскае сябе па лобі) дык, выбачайце за адкрытасьць, верабей першаму лепшаму філёзафу у спадніцы дасьць дзесяць вачкоу наперад. Паглядзіш часам на паэтычнае стварэнне: батыст, эфір, поубагіня, мільён парывау, а заглянеш у душу — найзвычайнейшая налпа. (Хапаецца за сьпінку крэсла, крэсло трэскаець і ламаецца). Але больш усяго абурае, што гэтая налпа чамусь сабе думае, што яе прывілегія, яе манаполь, яго шэдэвр, дэлікатнае чуццё. Дык ніхай мяне трасца, павесьце мяне ось на гэтым цьвяку да гары нагамі — хіба кабета умее кахаць каго-небудзь апроч балонак! Кахаючы, яна умее толькі пішчэць і кіснуць. Тамака, дзе мужчына мучыцца і аддае усё, у яе выяуляецца каханяне у тым, што яна круціць хвастом і пільнуе, каб мацней ухапіць за нос. Вы маеце за нешчасьце быці кабетай, дык вы самі па сабе добра мусіце ведаць жаночую натуру. Скажыце мне па праудзі: ці вы бачылі праз сваё жыццё кабету, каб яна была шчырай, вернай — не здрадніцай? Не бачылі! Верны і не здрадніцы бываюць толькі бабы і калекі. Хутчэй вы сустрэніце рагатую котку, або чырвоную зязюлю, як кабету не здрадніцу.

Папова. Выбачайце, — дык хто па вашай думцы не здрадлівы у каханні? Ці ня мужчына?

Сьмірноу. Але! мужчына.

Папова. Мужчына! [Голасна рагоча]. Мужчына не здраднік у каханні! Ось гэта дык навіна! Якое вы маеце право казаць гэта? Мужчына верны і не здраднік! Калі маемо аб гэтым казаць, дык я скажу ось што: з усіх мужчын, якіх я толькі знала і знаю, найлепшым быу мой муж… Я любіла яго агніста, усей сваёй істотай, як можа толькі любіць маладая кабета; я аддала яму сваю моладасьць, шчасьце, жыццё, сваю маентнасьць, дышала ім, малілася да яго, як язычніца і… і што? Гэты найлепшы з мужчын ашуківау як найлепш мяне на кожным кроку. Пасьля яго сьмерці, я знайшла у яго стале поуну скрынку лістоу ад каханак, а пры жыцці — страшна падумаць! ён цэлымі тыднямі пакідау мяне адну, прад маімі вачамі залецауся да іншых кабет і здра-