Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА IX-ая.

Тыя-ж і Антон.

Папова. Антон, вывядзі гэтаго пана.

Антон (падыйходзіць да Сьмірнова). Пане, ідзіце, калі наказываюць. Німа чаго!..

Сьмірноу (ускочыушы). Маучаць! З кім ты маеш дзело? Я цябе на порах ператру!

Антон (хапаецца за сэрцо). Баценька!.. (Падае на крэсло). Ох, млосна, млосна! Дух захапіло!

Папова. Дзе Зоська? (Гукае). Зоська! Параска! Зоська! [Звоніць].

Антон. Ох, усе у ягады пайшлі!.. Нікога нямашака у хаці… Млосна! Вады!

Папова. Прашу вас выйсьці!

Сьмірноу. Ці пані ня будзе ласкава быць крыху меньшай грубіянкай?

Папова [сьціснуушы кулакі і топаючы нагамі]. Вы хам! Мядзьведзь! Пудзіло!

Сьмірноу. Як? Што вы казалі?

Папова. Я казала, што вы мядзьведзь, пудзіло!

Сьмірноу [прыступаючы да Паповай]. Выбачайце, якое вы маеце право зьневажаць мяне?

Папова. Але, зьневажаю… ну, дык што? Вы хочаце мяне напалохаць!

Сьмірноу. А вам здаецца, што калі вы паэтычнае стварэнне, дык можаце усё рабіць безкарна. Так! Да бар’еру!

Антон. Баценька мой!.. Ох!.. Вады!..

Сьмірноу. Страляцца!

Папова. Калі у вас здаровыя кулакі, ды бычачае горло, дык вам здаецца, што я вас баюся, га? Мядзьведзь вы!

Сьмірноу. Страляцца! Я нікому не дазволю зьневажаць сябе, хоць-бы гэта была кабета, слабае стварэнне.

Папова [стараючыся перакрычаць яго]. Мядзьведзь! Мядзьведзь! Мядзьведзь!

Сьмірноу. Час ужо адракціся забабону, што толькі адны мужчыны павінны плаціць за зьневагу. Раунапрауе, дык раунапрауе! Да бар’еру!

Папова. Страляцца хочэце? Добра!

Сьмірноу. Ураз-жа!

Папова. Ураз-жа! Пасьля майго мужа засталіся пісталеты… Я іх прынясу сюды… [Хутка выходзіць; вертаецца]. З якой прыемнасьцяй я уляплю кулю у вашу галаву! [Пайшла].