Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/97

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Антон. Прывалокся нячысьцік на нашу галаву… Нялёгкая яго прынесла!.. [Пайшоу].

Сьмірноу. Ах, які я сярдзіты! Такі сярдзіты, што здаецца, увесь-бы сьвет патоук на парашок… Нават млосна робіцца… [Гукае]. Слуга!

ЗЬЯВА VIII-ая.

СьмірноуПапова.

Папова [уходзіць, спусьціушы вочы]. Міласьцівы пане, у сваёй самоці я дауно ужо адвыкла ад людзкога голасу, і гоману не цярплю. Прашу вас вельмі пакінуць мяне у спакоі.

Сьмірноу. Дайце мне грошы — і я паеду сабе.

Папова. Я ужо казала вам, здаецца, досі зразумела: у мяне грошай немашака, пачакайце да пасьля заутра.

Сьмірноу. Я так сама меу гонар казаць вам досі зразумела: грошы мне патрэбны не пасьля заутра, а сённека. Калі вы сённека мне не дасьцё грошай, дык я заутра мушу павесіцца.

Папова. Дык што я маю рабіць, калі у мяне немашака грошай? Які дзіуны!

Сьмірноу. Дык вы ураз не заплаціце? Не?

Папова. Не магу!..

Сьмірноу. У такім разі я застануся тутака і буду сядзець, пакуль не дастану… (Седае). Аддасьцё пасьля заутра. Добра! Я буду сядзець тутака да пасьля заутра. Ось гэтак і буду сядзець!.. (Ускаківае). Я вас пытаюся, ці трэба мне заутра плаціць працэнты, ці не?.. Ці можа вам здаецца, што я жарты строю?

Папова. Міласьцівы пане, будзьце ласкавы не гаманіць. Тутака не стайня!

Сьмірноу. Я у вас пытаюся не а стайні, а аб тым, — ці мне трэба плаціць заутра працэнты, ці не?

Папова. Вы ня умееце весьці сябе у жоначай кампаніі.

Сьмірноу. Не, я умею вясьці сябе у жаночай кампаніі!

Папова. Не, ня умееце! Вы кепска выхаваны, грубіян. Добра выхаваныя людзі не вядуць так гутаркі з кабетамі.

Сьмірноу. Ах, дзіуная рэч! Якжа-ж вы накажэце вясьці з вамі гутарку? Хіба па-французску? (Злуе і сюсюкае). Мадам, жэ ву прі… які я шчасьівы, што вы не плаціце мне грошай… Ах, пардон, што патурбавау вас! Якая сённека пекная пагода! І як вам да твару гэтая жалоба! (Разшаркуецца).

Папова. Неразумна і груба!

Сьмірноу (дражніць). «Неразумна і груба». Я ня умею вясьці сябе у жаночай кампаніі… Панічка, я на сваім веку бачыу больш