Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/96

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА VI-ая.

Сьмірноу і Антон.

Антон (увайшоушы). Чаго вам?

Сьмірноу. Дай мне квасу, ці вады! (Антон выйшоу).

Сьмірноу. Не, якая логіка! Чалавеку на гвалт патрэбны грошы, хоць ты вешайся, а яна не плаціць дзеля таго, бачыце, што не мае ахвоты займацца грашавымі справамі… Праудзівая, бабская, турпюрная логіка! Праз тое самае я ніколі ня любіу гутарыць з бабамі. Для мяне лягчэй сядзець на бочцы с порахам, чым гутарыць з бабай. Брр!!. Аж мароз за скурай дзярэ — так разазлавау мяне гэты хвост. Мне досі пабачыць — хоць-бы здалёку — паэтычнае стварэнне, каб ад гневу у лытках пачаліся корчы. Проста хоць ты гвалт крычы.

ЗЬЯВА VII-ая.

СьмірноуАнтон.

Антон (прынес і дае ваду). Пані хворая і ня прыймае.

Сьмірноу. Пашоу вон! (Антон выйшоу). «Хворая і ня прыймае»! Ня трэба, ня прыймай!.. Я застануся і буду сядзець, пакуль не дастану грошай. Тыдзень хварэці маеш і я тыдзень буду чакаць тутака… Год будзеш хварэць — і я год… Маё ня згіне, панічка! Мяне не парушыш жалобай і ямкамі на шчоках… Бачылі мы гэтыя самыя ямкі! (Гукае праз вакно). Сямен, адпрагай! Мы яшчэ ня хутка паедземо. Я застаюся тутака. Накажаш тамака у стайні, каб коням далі ауса! Зноу у цябе, быдлё, левы орчыковы конь заплутауся у лейцы. (Дражніць). «Нічога». Я табе дам — нічога! (Адышоушы ад вакна). Пагана!.. сьпека несьцярпуча, грошай ніхто не дае, у ночы спау кепска, а тутака яшчэ гэты жалобны хвост з настраеннем! Галава баліць. Гарэлкі выпіць, ці якое ліхо! Няхай сабе — выпью. (Гукае). Слуга!

Антон (увайшоу). Чаго вам?

Сьмірноу. Дай чарку гарэлкі! [Антон пайшоу]. Ух! [Сядае і агледае сябе]. Німа чаго казаць, пекная хвігура! Увесь запылены, боты брудныя, ня мыуся, ня чэсауся, на камізэльцы салома!.. Пані чаго добраго уважала мяне за разбойніка. [Пазевае]. Як-бы і ня выпадае зьяуляцца у гасьцінную так выглядаючы. Ну, але нічога!.. Я тутака ня госьць, а крэдытар.

Антон [прыносіць і падае гарэлку]. Перабіраеце мерку, паночку.

Сьмірноу. Што?!

Антон. Я… я нічога… я…

Сьмірноу. З кім ты гаворыш?! Маучаць!..