Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/95

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Папова. Але, апошняе!

Сьмірноу. Апошняе?.. Аканчацельна?..

Папова. Аканчацельна!

Сьмірноу. Вельмі дзякую! Так і запішамо. (Варушыць плечамі). Хочуць яшчэ, каб я быу спакойны. Сустрэуся я цяперака па дарозі з акцызнікам, ён і пытаецца: «Чаму вы такі гнеуны, пан Рыгор?» Дык якжа-ж мне ня быць гнеуным? На гвалт патрэбны грошы!.. Выехау я яшчэ учора з раніцы, ледзьве сонейко узнялося, аб’езьдзіу усіх сваіх крэдытароу і хоць-бы адзін заплаціу мне. Замучыуся, як цюцька, начавау ліхо ведае дзе — каля барылы з гарай. Прыехау урэшце сюды, за 70 верстау ад хаты, маючы надзею дастаць грошэй, а мяне частуюць заместа грошэй — «настраеннем». Якжа-ж мне ня сердаваць?..

Папова. Я, здаецца выразна казала, што, калі вернецца камісар, дастанеце грошы.

Сьмірноу. Я прыехау не да камісара, а да вас. На якое ліхо, выбачайце, здауся мне ваш камісар?

Папова. Выбачайце, міласьцівы пане, я ня прывыкшы да падобных выражэнняу, да такога тону. Я вас больш ня слухаю. (Хутка выходзіць).

ЗЬЯВА V-ая.

Сьмірноу (адзін).

Сьмірноу. Падумайце сабе! «Настраенне»… «Сем месяцау, як муж памёр…» Але-ж мне трэба плаціць працэнты, ці не? Я вас пытаюся: мне трэба плаціць працэнты, ці не? Добра, у вас тамака муж памёр, настраенне і уселякія штукі… камісар паехау, чорт-бы яго узяу, але мне што рабіць? Задаць лататы ад сваіх крэдытароу, ці што? Ці, разагнаушыся, тарабахнуцца галавой аб сьценку? Прыежджаю я да Грузьдзеева — у хаці нема. Ярашэвіч схавауся, з Курыцыным палаяуся на сьмерць ды ледзьве яго ня выкінуу праз вакно, у Мазутава — халерына, у гэтай настраенне. Ні адна хвароба грошай не дае. А усё гэта дзеля таго, што я натта з імі цацкаюся, што нюня, баба! Натта я ужо з імі далікатна. Але пачакайце! Пазнаеце вы мяне!.. Я не пазволю жарты з сябе строіць. Застануся і буду сядзець тутака, пакуль грошай не дасьцё. Брр!.. Які я сярдзіты сённека, які я сярдзіты! Ад злосьці аж трасуся увесь і дух захапіло… Ху! Божанька… Млосна нават робіцца… (Крычыць). Слуга!