Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Антон. Я яму казау, але… чорт якісь… лаецца і проста у пакоі прэцца… ужо у сталовай стаіць…

Папова (са злосьцю). Добра! Кліч яго… Які грубіян! (Антон выйшоу). Якія дрэнныя гэтыя людзі! Чаго яны ад мяне хочуць? На вошта ім трывожыць мой спакой? (Уздыхае). Як я бачу, дык сапрауды прыйдзецца мне ісьці у манастыр… (Задумываецца). Але! у манастыр…

ЗЬЯВА IV-ая.

Папова, Антон і Сьмірноу.

Сьмірноу (уваходзючы, да Антона). Дурань, шмат сабе пазваляеш!.. Вучыць цябе трэба!.. Асёл! (Пабачыушы Папову, с павагаю). Пані, маю за чэсьць апавясьціцца: паруччык артылерыі у адстауцы, зямельны уласьнік Рыгор Сьмірноу! Змушан турбаваць вас у вельмі важнай справі.

Папова (не падаючы рукі). Чаго вы хочаце?

Сьмірноу. Ваш нябошчык муж, з каторым я меу за чэсьць быць знаёмым, застауся мне вінен па двум вэксэлям тысяча дзьвесьці рублёу. Дзеля таго, што мне заутра трэба плаціць працэнты у зямельны банк, я прасіу-бы паню заплаціць мне грошы сённека.

Папова. Тысяча дзьвесьці!.. А за вошта мой муж быу вам вінен?

Сьмірноу. Ен купляу у мяне авёс.

Папова (уздыхаючы, Антону). Дык жа-ж ты, Антон, не забудзься наказаць, каб Гнедку далі лішнюю мерку ауса. (Антон пайшоу. Сьмірнову). Калі Мікалай быу вам вінен, дык я заплачу, але выбачайце, будзьце ласкавы, я сённека ня маю свабодных грошай. Пасьля заутра вернецца з места мой камісар і я накажу яму заплаціць вам усё, а сённека я не магу зрабіць гэтаго… Акром гэтаго, сённека як раз скончылося сем месяцау, яв памёр мой муж, і я у такім настрою, што зусім не маю ахвоты займацца грашавымі справамі.

Сьмірноу. А у мяне цяперака такое настраенне, што калі я заутра не заплачу працэнтау, то павінен буду выляцець у трубу да гары нагамі. У мяне апішуць маёнтак.

Папова. Пасьля заутра вы дастанеце вашы грошы.

Сьмірноу. Мне патрэбны грошы не пасьля заутра, а сённека.

Папова. Выбачайце, сённека не магу заплаціць.

Сьмірноу. А я не магу чакаць да пасьля заутра.

Папова. Што зрабіць?.. У мяце сённека грошай німа.

Сьмірноу. Значыцца, вы ня можаце заплаціць?

Папова. Не магу!..

Сьмірноу. Гм!.. Гэта ваша апошняе слово?