Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Папова [цьверда]. Я прашу цябе ніколі аб гэтым мне не казаць. Ты павінен ведаць, што з таго часу, як памёр пан твой Мікалай, жыццё страціло для мяне уселякую цану. Табе здаецца, што я жыву, але гэта толькі здаецца. Я прысягаюсь да сьмерці ня скідаць гэтай жалобы і не бачыць сьвету… Табе ведама, што ён часта быу для мяне нясправедлівым, грубым і… здраднікам, але я да сьмерці не здраджу яго, хай ён ведае, як я умею любіць. Тамака, на тым сьвеці, ён пабачыць мяне такой самай, якой я была да яго сьмерці…

Антон. Лепш, чым казаць усё гэта, панічка пайшла-бы у сад прайсьціся, ці наказала-бы запрагчы Гнедку, або Беланожку і у гасьціну да суседзяу…

Папова. Ах!.. [Плача].

Антон. Панічка… Роднінькая… Чаго вы?

Папова. Ен так любіу Гнедку! Ен заусягды езьдзіу на ім да Карчагіных, да Уласовых. Як ён умеу паводзіць коньмі… Колькі павабу было у яго хвігуры, калі ён нацягівау лейцы. Памятаеш? Гнедка! Гнедка! Накажы даці яму сённека лішні гарнец ауса.

Антон. Добра! [Нехта звоніць].

Папова [уздрогнуушы]. Хто гэта? Скажы, што я ніякіх гасьцей ня прыймаю.

Антон. Добра. [Пайшоу].

ЗЬЯВА II-ая.

Папова (адна).

Папова (глядзіць на фатаграфію). Ты пабачыш, Міколка, як я умею любіць і выбачаць… Любоу мая згасьне разам са мною, калі перастане біцца маё беднае сэрцо. (Сьмяецца праз сьлезы). Няужо-ж табе ня сорам? Я слухняна, верная жонка сяджу пад замком і не здраджу цябе да магілы, а ты?.. Няужо-ж табе ня сорам? Быу мне няверным, рабіу мне сцэны, праз цэлыя тыдні пакідау мяне адну…

ЗЬЯВА III-ая.

Папова і Антон.

Антон (уходзіць, устрывожаны). Пані, тамака нехта пытаецца вас. Хоча бачыць…

Папова. Шакжа-ж ты казау, што я з дня сьмерці майго мужа нікога ня прыймаю.

Антон. Казау, але ён і слухаць ня хоча. Кажа, што мае пільны інтэрас.

Папова. Я ня прый-ма-ю.