Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/92

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(Гасьцінная у дварэ Паповай).


ЗЬЯВА I-ая.

Папова і Антон.

Папова (у глыбокай жалобі, не адрываючы вачэй ад фатаграфіі).

Антон. Ня добра, панічка!.. Загубіць сябе хочэце… Пакаёўка і кухарка пайшлі у ягады, уселякае стварэнне весяліцца, котка і тая забауляецца: па надворку гуляе, птушак ловіць, а вы цалюсенькі дзень сядзіцё у пакоі, быццам у манастыры і ніякай прыемнасьці. Сапрауды! Мусіць ужо год прайшоу, як вы з хаты ня выходзіце…

Папова. І ніколі ня выйду!.. На вошта? Жыццё маё скончылося. Ен у магілі, я пахавала сябе тутака у чатырох сьценах… Мы абое памёрлі…

Антон. Ось яно! І слухаць ня хочэцца. Пан ваш памёрлі і нічога ні зробіш, вечны пакой яго душачцы. Бог так хацеу. Пагаравалі і годзі — на усё павінна быць мера. Шакжа-ж ня век плакаць і хадзіць у жалобі! Калісьці і у мяне баба памёрла… Ну, дык што? Паплакау, пасумавау з месяц і досі з яе будзе, а калі-б цэлы век заводзіць дык і баба не варта таго. [Уздыхае]. Аб суседзях забыліся… І самі нікуды, і нікога у сябе ня прыймаеце. Гэтак жывём мы, выбачайце, як павукі, сьвету белаго не бачучы. Каб жа-ж добрых людзей ня было, а то повен вуезд паноу. У Рыбалоуцы цэлы полк стаіць, ахвіцэры проста як цукеркі, не надзівішся! У лагерах кожную пятніцу баль, і бадай што-дзень ваенная аркестра музыку іграе… Эх, панічка! Маладая, пекная, як пісаначка, кроу з малаком — жыць бы вам сабе на уцеху! Шакжа-ж пекнасьць і усё такое на век не дадзены. Пяройдзе гадоу дзесяць, самі захочаце павай прайсьціся ды пусьціць пыл у вочы паном ахвіцэрам, але ужо будзе дармо…