Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Якуб. Ды ужо-ж…

Ян. Прауда, што яно трохі ні па-людзку. А дзе-ж ваш маладзец? Чаму ен ні прыехау?

Якуб. Га, мода цяпер такая.

Ян. Мода — модаю, а звычай — сьвятое дзело.

Якуб. За тым-то і мне так цяжка. Ці то мне першыня сватацца? Бо, па-праудзі сказаушы, у сватанні шчасьце маю. Адно цяпер неяк язык у роце вязьне.

Ян. Так, так…

Якуб. Сам ні ведаю, што рабіць: але мой кавалер так захацеу.

Ян. Кепска, кепска…

Якуб. Кажэ, што мода цяпер такая, што па-нашаму ні сватаюцца. А ен-жа у гэтым дзеле маракуе, бо хлопец вучоны, шмат сьвету бачыу, у горадзе бывау, уселякае навукі набрауся, дык ужо і ні жыве па-нашему, але с культураю…

Ян. А што гэта такое?

Якуб. (Засароміушыся, заікаецца). Ну, ку-уль-ту-у-рра…

Ян. Куль-куль-куль… Нешта я гэтаго ні уцямлю. Што гэта: баба якая, ці што?

Якуб. (Заклапочаны). Па-праудзі сказаць, то я і сам ні ведаю, што гэта такое.

Ян. Ну, дык чаму-ж ты гаворыш, чаго ні ведаеш сам? На ліхо нам тыя выдумкі заморскія? Ці у нас сваіх слоу ні хватае?

Якуб. Ні гневайся, вашэць: гэта ен мяне так навучыу, каб зразу відаць бьло, што ен ні абы які кавалер.

Ян. Ого-го! Штось мне ні спанарауна. А хто ен такі, ваш гэты заморскі паніч?

Якуб. Пранцішак.

Ян. Які Пранцішак? Адгэтуль?

Якуб. Ды гэты, з Вішнеукі, Карчэушчык.

Ян. Ага-а-а! Гэта, Антоняго, вечны яму пакой, сын. Гэта той, што гаспадаркі ні любіць, і найболей у горадзі бадзяецца.

Якуб. Для навукі, бачыш, усе.

Ян. Ведаю я, якой навукі: у карты гуляць, гарэлку піць за дзеукамі валачыцца — вось гэткіх панічоу навукі.

Якуб. Мне ен казау, чаго ен там вучыцца, але штось ні успомню.

Ян. Была калісь прауда, ды іржа зьела.

Якуб. Ну, дык як-жа будзе?

Ян. Пабачымо.

Якуб. Да і дачцы скажыце, каб ні працівілася. Усе-ж то такі паніч бывалы, дэлікатны, — ні так, як нашы засьцянковыя.