Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ян. Дачкі няволіць ні буду. Як яна спадабае. Адну толькі маю. Яна у мяне і дома гаспадыня і у полі работніца. Добрае дзіця. Вольную волю мае. Каб я толькі ведау, што ен хлопец добры, ні лайдак, то перашкод рабіць ні буду.

Якуб. Так-то яно так. Але растлумачце ей, што гэта ні просты хлопец, а вучоны.

Ян. А што тамака вучоны, вучоны! Хочэце, — самі намауляйце. Я гаварыць ні буду.

Якуб. А мо і пагаварыць з ей?..

Ян. (Клічэ). Ганна, а, Ганна! Хадзі, дзеткі, сюды.

ЗЬЯВА II.

Тыя-ж і Ганна.

Ганна. (Убегае босая, падкасауушыся, з дзеркачом у руках, убачыушы чужога, засаромілася, абцягнула спадніцу і стала у качарэжніку). Тата мяне клікалі?

Ян. Але! Вось, пан Якуб с табой пагаварыць хочэ.

Ганна. (Утарапіушыся). Пан Якуб?!.

Якуб. Што, паненка, на мяне так дзівішся? Сядзь лепей, пагаворымо.

Ганна. Дзякуй, я магу і стоючы паслухаць.

Якуб. (Заклапочаны, памаучаушы). Памажэце, вашэ, пане Яне.

Ян. Бачыш, Ганна! Пранцішак Карчэушчык да цябе свата прыслау.

Ганна. (Саромліва павярнуушыся да печы, нішчыком усьміхаецца і маучыць).

Якуб. Ну, што-ж паненка на гэта скажэ?

Ганна. (Прыкідываючысь нізнайкою). Ні ведаю…

Якуб. Падумай, паненка: ен-жа і вучоны і дэлікатны, — і па-польску і па-расійску гаварыць умее. Будзеце у горадзі жыць, с панамі таварыство вадзіць.

Ганна. У-у-га! (Як-бы да сябе). Так многа!

Якуб. Будзеш, паненка, у дарагіх сукнях хаджываць, дэлікатную страву есьці… Ну, дык што-ж, паненка, маучыш? Кажы: пойдзеш за Пранцішка?

Ганна. Ні ведаю…

Якуб. Ні саромяйся, паненка.

Ганна. На што мне гэта усе? Ці мне у бацькі дрэнна?

Ян. Дрэнна — ні дрэнна, але векаваць пры мне ні будзеш… Трэба-ж калі нібудзь замуж выйсьці.

Ганна. Ваша, тата, воля, — але пры вас я бы ахватней асталася.