Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА I.

Ян і Якуб, седзючы за сталом, выпіваюць, закусываюць і вядуць гутарку.

Ян (прапівае і налівае Якубу). Пій на здароуе!

Якуб. Будзь, вашэ, (прыймае чарку) здароу!

Ян. Пій на здароуе!

Якуб. Так-то яно то… (Глядзіць на чарку). Так, так, так… (Уздыхае). А усе-ж па-людзку ні выходзіць…

Ян. А што там за бяда такая?

Якуб. Бяда — ні бяда, а так, што яно ні так, як трэба.

Ян. Ды пійце-ж, пане браце! Пры чарцы і высказаць лягчэй будзе.

Якуб. Ну, дай, Божэ, каб усе было гожэ. (Выпівае і налівае Яну). Э, Яне, Яне!

Ян. А што?

Якуб. Дзело, бачыш, маю.

Ян. Ну, дык кажы, што так за дзело такое?

Якуб [скрабучыся за вухам]. Так, — бачыш вашэ, — я як-бы за дзелам, а і пачаць ні ведаю с чаго…

Ян. Будзь здароу, пане браце. [Пье і налівае]. Так скажы, пане браце, якое такое труднае дзело маеш? Але перш чарку выпій.

Якуб. Дзякую. Калі-ж неяк і піці сорамна.

Ян. Чаму так? Чым хата багата, тым і рада.

Якуб. Дзякую, дзякую!

Ян. Я, бачыш, вельмі упрашываць ні умею.

Якуб. Ды ні аб тое. Здаецца, ні цяпер мы знаемся.

Ян. Дык чаму-ж гэта ты?..

Якуб. Я, бачыш вашэ, на добры лад павінен-бы сам да вас з гарэлкаю прыйсці. А так то і пачаці ні ведаю с чаго…

Ян. Та-а-ак! Вось яно што…