Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА III-ая.

Марыська (адна).

Трэба распаліць агонь, каб згатаваць Мікітцы есьці. Ен, бедненькі, ажно увечары вернецца — будзе галодны. (Дзьмухае у попял на прыпечку). А ад якога-ж чорта ен загас! Нідауна ж гарачыя вуглі былі! (Шукае сярнічкау). А каб-жэ іх! Трэба пабегчы пазычыць… Вось трэба йшчэ прыпомніць Мікітцы, каб сярнічкау пачок купіу у мястэчку…

ЗЬЯВА IV-ая.

Марыська і Баба (уваходзіць).

Баба. Пахвалены…

Марыська. На векі.

Баба. Ну, што чуваць, зязюлечка?

Марыська. Нічога, дзякаваць Богу, благога… Вось мой зьбіраецца ехаць у мястэчко і прычапіуся, што новую хустку хочэ мне купіць…

Баба. Ах, добры ен мужык! Усе дзівуюцца, уся веска так аб ім гамоніць. Скажы, зязюлька, прауду: няужо-ж ні разу ен цябе ні біу?

Марыська. Каб біць, трэба прычыну, а я ніколі нічога ні раблю ні паводле яго думак.

Баба. Ну, а як пьяны?

Марыська. Тагды ен яшчэ лепшы.

Баба. Дзіво, дзіво дый толькі!

Марыська. Выбачце, суседка, пасядзіце крыху, я толькі зьбегаю пазычыць сярнічкау, каб распаліць агонь (выходзіць).

Баба. Добра, добра, зязюлечка!

ЗЬЯВА V-ая.

Баба (адна).

Бываюць-жэ на сьвеці гэткія дзівы дзіуныя: каб муж ды жонку ніколі ні біу! Гэта-ж проста сьмех! Прауда, што мой, нябошчык, мяне так сама ні біу ніколі, але гэта ужо іншая справа: за тое я яго, бедненькаго, добра лупцавала, ажно ні стрывау, каточак, бый узяу дый памер… Адзін раз, памятаю, схавау ен ад мяне мяшочак збожжа і пацягнуу яго у карчму прадаць. Спаймала я яго і як пачала качаргою дубасіць па патыліцы і па чым папала: «ах, ты валацуга ты гэ-