Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пантурчыха (с плачам). Ці-ж ты думаеш, што мне ні шкода цябе? Ты-ж такая маладая ды харошая, як якая галубка, німа каму цябе пашкадаваць, ні даглядзець!..

Пісар. Годзі старая, пацалуйцеся!

Гарасім. Пацалуйцеся… Начальство прыказывае… Цалуйцеся, чортавы сарокі… Чыстая бяда з вамі! (Бабы цалуюцца).

Пісар. От і годзі! Ну, за мной! (Пачынае сьпеваць, за ім усе).

Ва саду лі в агародзе
Птушачкі пяюць. (двойчы).
Ой, там нашы бацькі,
Ой, там нашы дружкі
Гарэлачку пьюць (двойчы).
(Частуе Параску). Ну, кумачка, налівайце!

Параска. Міронавіч, выпівайце!

Гарасім. На здароуе!

Усе. Дай Божэ!

Параска (частуе старшыню). Цяпер ужо і вы выпійце да мяне дзьве чаркі!

Старшыня (саусім пьяны). Ад вас з ахвотай. (Пье дзьве чаркі).

Пісар. Сьцяпан Міронавіч! Душа мая, ні зваліся!

Старшыня. Дзяржуся, яшчэ дзяржуся! Параска, пацалуй мяне! Пацалуй начальство!

Параска. Ніхай трохі пасьля, трэба пачакаць. (Частуе Пантурчыху).

Пантурчыха. Ці-ж я цябе ні шкадую, мая галубачка! Заутра прыдзі да мяне, я табе і бурачкоу, і капустачкі, і бульбы…

Гарасім. Старая, ні задзержывай чаркі!

Пантурчыха. Дауней ні гэтак сьпевалі. (Сьпевае).

Ой, хто пье, таму налівайце,
Хто ні пье, таму ні давайце!
А мы будзем піць
І Бога хваліць
І за вас, і за нас
І за стару бабу,
Што нас навучыла гарэлачку піць.
Ой, хто пье, той крывіцца,
Хто ні пье, той дзівіцца.
А мы будзем піць, і г. д.

Пісар. Сьцяпан Міронавіч! Заснуу?

Гарасім. А ужо-ж… бо ім натта шмат клопатау, чыстая беда!