Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА IX-ая.

Усе тыя-ж і стораж.

Стораж. Коні гатовы!

Пісар. Ну, ужо сягоння годзі ехаць па рэвізіі!

Стораж. Ці-ж гэта зноу коні стаяць-муць?

Пісар. Ні твае дзело! Нясі сюды званок! (Стораж пашоу).

Параска. Хадзем, баба, да хаты!

Пантурчыха. Хадзем, мае дзіцятко!

Пісар. Пачакай, кума, паедзем катацца!

Параска. Дзякуй, куме. Кажуць, пій ды розум ні прапій! Дзякуй за чэсьць!

Пантурчыха. Я табе, мае дзіцятко, і фасолі і гуркоу дам… У мяне, дзякуй Богу, урадзіло…

Гарасім. Адно ні сварэцеся!

Параска. Бывайце здаровы! Бывайце здаровы Шэлесьцян Салатавіч!

Пантурчыха. Дзякуй вам, што пагодзілі нас! (Пантурчыха і Параска пайшлі).

Пісар (праваджае іх да парогу). Кума! Глядзі-ж адно, ні забудзь прыйсьці да мяне на мяніны!

Гарасім (як яны размауляюць, хавае пляшку і абаранкі). Чыстая бяда! Ім натта многа клапотау. За што яны біліся?..

Пісар. Аслабані канцылярыю!

Гарасім. Вось, як бачыш! (Падходзіць да старшыні і бармочэ яму штось на вухо; пасьля ідзе, замест дзьвярэй, у шафу; пісар выкідае яго за дзьверы).

ЗЬЯВА X-ая.

Стораж прыносіць званок.

Стораж. Ну, і на што дауся вам гэты званок? (Дае).

Пісар. Ні твае дзело! (Пачынае званіць над вухам старшыні). Но, конікі! Вярні ужо на Чубаеуку! Ды ворчыковую ні стрымлівай!

Стораж. Паехау па рэвізіі!

Пісар. Ну, будзе з яго, ніхай едзе. А я пайду на сяло другую рэвізію рабіць!

Старшыня (сонны). Пішы пратакол!..

Пісар. То — есьць, какой я мучэльнік з гэтымі пьяніцамі!.. (Пайшоу).