Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Параска (сьпевае):
«Ой, выпіла, выхіліла,
«Сама сябе пахваліла,

«Бо я панскаго роду,
«Пью гарэлачку, як воду.
(двойчы).

«Бо я панскаго роду,
«Пью гарэлачку, як воду.
«Ой, мой мілы памер, памер,
«Дый у каморцы дуду запер,

«А я пайшла муку браць,
«Дый пачала у дуду граць.
(двойчы).

«Ой, ты-ж дуда, мая дуда!
«Я малада — туда, сюда!

«На прысядку дый у далоні,
«Пайшла мука па каморы».
(двойчы).

ЗЬЯВА VIII-ая.

Тыя-ж, Пантурчыха і Гарасім уходзяць.

Пантурчыха. Бачыш, які яны тут дапрос бяруць?

Старшыня (да Пантурчыхі). Кажу табе мірыся, старая! А то я цябе, чортаву качаргу! Ведаеш мяне: як маланкай спаліць!

Пісар. Аб чым звада? На основанні якой стацці?

Пантурчыха. Выслухайце мяне, Шэлесьцян Салатавіч!

Пісар. Севастьян Савватьевіч!

Пантурчыха. Ой, пане, ні вымаулю я так! Што яна толькі зрабіла! Вы адно толькі падумайце! (Шэпчэ яму на вухо).

Параска. Ні гняві Бога, баба! Ці-ж я такі сораму ні маю?

Пісар. Ні можэ быць? Чыстае горо!

Гарасім. Настаяшчая бяда!

Параска. Што я павярнулася да вас патыліцаю, гэта прауда, але апошняе…

Старшыня. Памірыціся зараз! Дык вы-ж такі суседзі.

Голас (за дзьвярыма). Наце гарэлкі!

Старшыня. От як раз і міравая пасьпела! Гэта ужо наша. (Бярэ пляшку). А ну, хто шустрэйшы — частуй, бо мяне ужо троха разабрало.

Гарасім. Давайце сюды, я навяду парадак.

Пісар (бярэ пляшку). Ціха-ліхо! Сядай, старая, каля мае кумы! Лауку сюды прысуньце (Гарасім падае лауку). Так! Сьцяпан Міронавіч на покутнае мейсцо, каля мае кумы; ты, Гарасім, тутака!

Гарасім. Ось і сядзем! Але…

Пісар. Кума, пацалуйся са старой!

Параска (рагочэ). Чаму-ж ні пацалавацца?