Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Таму сорам на увесь век,
«Той паганы чалавек».
Міласьці прашу!

Параска (троха адпівае). Ой, якая-ж пякучая!

Пісар. Усю, усю!

Параска (пье усю, пяе):

«Вось ужо выпіла
«І вам, куме, наліма.
«Ну, а якжа-ж цяпер будзе?
«Хоць раз выша баба у людзі».

Старшыня (у бок). Як я бачу, каля гэтай маладзіцы трэба троха іначай заходзіць. (Да яе). Дык выпійце-ж ужо на міравую са мной!

Параска. Я-ж з вамі ні сварылася. (Зноу пье).

Пісар. Кума, у цябе хата вялікая. А я пасьля заутра мяніннік. Вары, рэж, пячы! Твая страва, мае грошы і мае піво! Эх, Сьцяпан Міронавіч, як я бачу, ні умееш ты з бабамі рабіць дзела! Ці гэтак, кума? Кума, ні дзяржы чаркі! (Параска пье).

Старшыня. Дык і я прыду на мяніны.

Параска. Дык ведама, ні выганю-ж с хату.

Старшыня (пісару). Шэлесьцян Салатавіч!

Пісар. Севастьян Савватьевіч!

Старшыня. Усе роуна! Дайце сюды пляшку, я пачастую вашу куму!

Пісар (падае пляшку). „Пярэмеце“!

Старшыня (налівае і частуе). „Меркіце“!

Параска. Ой, гэта будзе ужо зашмат!

Старшыня. Нічога! Выпійце яшчэ!

Параска (выпіла). З нашае сястры усе ласкаю можна узяць. (Сьмяецца). От я ужо і пьяная!

Старшыня. Дык другую выпій, яшчэ да мяне.

Параска. Дык лійце хоць тры, хоць чатыры, ніхай адна адную паганяе. (Рагочэ).

Старшыня (налівае). А ну, трэба выпіць.

Пісар. А маладзец, Сьцяпан Міронавіч! (Ідзе да парога). Гэй, хто тамака? На пляшку, пабяжы да манаполькі, прынясі яшчэ дзьве.

Старшыня. А ну, сьмялей! (Хочэ пацалаваць).

Параска (бье яго па губах). Пашоу пад ліхую долю!

Пісар. Сьцяпан Міронавіч, нельга! Кума, пачынай песьню, адно такую, каб аж, аж… (Сьпевае).

Параска. Ні умею я такой! Ой, то-ж я ужо пьяная! (Рагоча).

Пісар. Пачынай сваю, а мы с Сьцяпанам Міронавічам падцягнем.