Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

«Але я ні такі:
«Цмок яе у губы,
«А яна — браткі мае! —
«Дала мне у зубы!»

Старшыня. От, чэрці яго прынясьлі!

Пісар. Сьцяпан Міронавіч! Як маешся, душачка мая, як здароуечко?

Старшыня. Вы адно толькі вочы заліваеце, а тут дзела поуна галава!

Пісар. Усе атцястуем у найлепшым культурным стаянні… А, кумачка! За якім гэта дзелам экстрыным?

Параска. Запытайце іх!

Старшыня. А вы гэта калі пасьпелі накумавацца?

Пісар. Ні далей, як на 1-е акцябра, на Пакровы.

Старшыня. Дык яна ад гэтаго такая сьмелая, што ужо накумавалася с памоцнікам свайго начальства…

Параска. Не… Я такі і з роду і ні с палахліваго карча.

Пісар. Вы маю кумку ні важцеся крыудзіць, бо хоць я і ваш памоцнік, але магу задаць начальству такую цывілізацію, што ой-ой!

Параска. Яны ужо мяне і халоднаю пужалі.

Старшыня. Э!.. Адно пажартавау трохі!

Пісар. Халодная ніхай будзе халоднаю, а нам пара ужо пагрэцца. (Вымае пляшку і чарку). Кума, сядай! (Параска садзіцца). Сьцяпан Міронавіч, душа мая! (Частуе).

Старшыня. Не, мой міленькі, у мяне ужо і так круціцца галава, годзі ужо піць, бо сягоння трэба яшчэ ехаць па рэвізіі.

Пісар. Ліхо яе бяры! Ось выпьем ды паедзем. Просім…

Старшыня. Тамака якаясь бумага прыйшла.

Пісар. Прачытаем і рэзолюцію накладзем. (Чытае паціху паперу).

Старшыня. Аб чым там пішыцца?

Пісар. Адкацегораем усю сісьцему у свой час. (Кідае паперу пад стол). Ось і рэзолюція гатова.

Старшыня. Няужо-ж пад сукно? на цыгаркі?

Пісар. А няужо-ж. (Частуе Параску). Кума, чарачку…

Параска. Не, куме, дзякую.

Пісар. Як? ад мяне чарку гарэлкі ні выпьеш? (Сьпевае):

«Пій, кума, пій,
«І другім налій;
«Чаркі доуга ні трымай,
«Выпіушы, другім давай!
«Хто да дна ні выпівае,
«Доуга чарачку трымае,