Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/62

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

трэба і судзіцца. (Да Пантурчыхі). Казау, пастау гарнец, было-б добра. (Пашоу).

Старшыня. Дык ужо трэба і пісара пашукаць!..

Пантурчыха. Ой, пане старшыня, ужо лепей вы самі разьбярыце нашу справу.

Старшыня. Дык разабраць ні вялікая штука. Але-ж можэ мне трэба будзе доуга пытаць Параску? А тут трэба канешне зараз ехаць па рэвізіі. Можэ-б можна было пачэкаць з гэтым дзелам хаця да заутра?

Пантурчыха. Ой, пане старшыня, разьбярыце зараз, бо як ні разьбярэце, то я ні сьцярплю, я ей… (Шэпчэ яму нешта на вухо). Зрабіце ласку, разьбярыце канешне, я ужо як небудзь вам за гэта падзякую. Помніце, як яшчэ вы ні былі за начальніка, дык судзіліся с Хведарам за кажух? Ці мала тады я грэху на душу узяла?

Старшыня. Ну, што калі было, успамінаць ні трэба. Але што с табою рабіць?.. Дык кажы толкам, што у цябе з ею выйшла? Ці ні за пабіты гаршчок пасварыліся?

Пантурчыха. Ой, пане старшыня, калі усе сказаць, дык валасы на галаве падымуцца. Вы добра ведаеце, што мой гарод упіраецца як раз канцом у яе хату…

Старшыня. Ну?

Пантурчыха. Яшчэ мой нябошчык, царство яму нябеснае, вечны пакой яго душаццы, ды усім змерлым вечная памяць… От, кажу, як мой нябошчык яшчэ быу жывы, дык выкапау роу проці яе хаты, каб зьвярнуць сьцежку з яе двара… Бо яна куды-бы ні йшла, ці у поле, ці у сяло, дык так табе і прэцца праз мой гарод.

Старшыня. Эгэ, пачакай! Як бачу, то гэта дзело натта цікавае. Ці маеш даказацельствы?

Пантурчыха (выймае пляшку гарэлкі і колькі абаранкау). Восека… ужо я добра ваш звычай ведаю.

Старшыня. От, можэ-б і ні піу сягоння, каб ні гэткае глаунае дзело…

Пантурчыха (частуе). Дык выпійце, пане старшыня.

Старшыня. А ужо-ж трэба выпіць, каб у галаве прасьвятлело… А ну, сама ужо выпі.

Пантурчыха. Дай Божэ усім нябошчыкам царство нябеснае, а жывым добрае здароуе! (Выпіла і падносіць старшыне).

Старшыня. Вельмі дзякую (выпіу). Цяпер ужо дзело стало ясьнейшае.

Пантурчыха. А ужо-ж так! Яно адразу у галаве штось заварушыцца. Закусіце-ж абаранкам (дае абаранак).

Старшыня. Што-гэта? бытцам штосьці у вуху дзілінькаіць?