Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пантурчыха. Не, ні былі, бо вы адгаварываліся тым, што у вас былі госьці.

Старшыня. От ты гэтак заклапаціся, як іншы раз начальнікі!

Пантурчыха. А у сераду, як скончылася абедня (імша), дык да вас прыехалі госьці: бацюшка ды яшчэ нейкія людзі.

Старшыня. У сераду, кажэ?

Пантурчыха. Але. А учора я пасварылася с Параскаю, салдаткаю, дый прыходзіла да вас на жалабу.

Старшыня. С кім, — с Параскаю, кажэш?

Пантурчыха. А з ею, так.

Старшыня. Ты адно прауду кажы! Альбо падумала мяне зводзіць?!

Пантурчыха. Даль-Бог, прауду кажу. Я ей гэтаго ніколі ні дарую.

Старшыня. Божэ табе памажы, калі так. Гэтая справа натта цікавая.

Пантурчыха. Дык учора вы самі сказалі, каб я сягоння прыйшла, бо учора, дай Бог вам здароуе, вы былі пьяныя.

Старшыня. Клапоты! Што у мяне, старая, тых клапотау! Дык выходзіць так, што сягоння пятніца? Дзякуй Богу, што хаця дзень знайшлі!

Пантурчыха. Дык тут ні то, што дзень забудзеш, а і есьці ні успомніш. У вас, пане старшыня, клопатау поуна галава!

Старшыня. Больш, як поуна галава!

Гарасім. Цераз галаву паліецца… Але, прауда…

Старшыня. О, паліецца! (Да Гарасіма). А ты-ж па якому дзелу?

Пантурчыха. А гэта мой сьведка.

Гарасім. Але прауда, пане старшыня…

Старшыня. Дык ты чуу, як яны сварыліся?

Гарасім. Але, прауда. Але як яны біліся, дык я ні бачыу. Па закону, значыць, па праудзі…

Старшыня. Пабяжы-ж, пакліч сюды Параску-салдатку, дык мы зараз і суд зробім.

Гарасім. Зрабіце праведны суд, як перад панам Богам. Бо яны праклятыя бабы. Ім абедзьвім трэба канешне, як той казау, „бярозавай кашы“, каб ні калаціліся больш. Бо яны халеры, але прауда, вашэ благародзе…

Старшыня. Вядзі яе сюды, каб як маланкай спаліць была тут, перад маімі вачыма!

Гарасім. Прывяду! А трохі пачакаць ні можна? А яе, халеру, зараз сюды. Пастау, кажу ей, гарэлкі з гарнец і будзе добра, ні