Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пантурчыха. А як-жа! Вядома, што пятніца, да ужо нават другая посьля Пакроу.

Гарасім (пьяны). Але, прауда!

Старшыня. Ці адно ні абмыліліся вы?

Пантурчыха. От табе і маеш — каб я дый памыялілася…

Старшыня. Як-жа гэта так стала сягодня ужо і пятніца?

Гарасім. Бог яго ведае, як гэта стала…

Пантурчыха. А ужо-ж, пане старшыня, памяркуйце самі. У сераду ваша суседка, выбачайце, падла Гапка, сарочкі мыла у лузе. Я гэта прыбегла да яе і кажу: ці-ж табе ні сорам ні ведаць, што у сераду сьвято, а ты сарочкі мыеш…

Старшыня. Што? у сераду было сьвято?

Гарасім. Але, праўда!

Пантурчыха. Але, як-жа-ж, сьвято. Сьвятога Хаты… Дык кажу ей: ці-ж табе ні сорам, калі-ж ты звалкуеш? І туточка вы, дай Божэ добрае здароуечко, выйшлі с хаты дый пачалі нас лаяць, яшчэ мяне самую так пагана лаялі. Мусіць хацелі, каб сваей сварбай ні мешалі вам гуляць, бо у вас было шмат гасьцей.

Старшыня. Нічога я ні прыдумаю. Ці ведаеш ты, старая, што у нас, у начальнікау, заусягды шмат работы?

Гарасім. Вядома, начальство… Ці-ж можна так?

Пантурчыха. Дык як-жа-ж мне гэтаго ні ведаць? Вы адзін, а нас усіх — глядзі колькі! Тутака трэба дзьве галавы мець! А ужо-ж і мой нябошчык, царство яму нябеснае, быу за начальніка, ці па-просту сказаць, за сьвінапаса; каля грамадзкіх сьвіней дык так, бывала, заклапоціцца, так заклапоціцца…

Старшыня. Ен, здаецца, ад гарэлкі памер?

Пантурчыха. Умер мой галубочак… Цераз гэтыя клапоты і піу…

Старшыня. От цераз гэтыя самыя клапоты і я пью. Неяк на сэрцы лягчэй, як выпьеш…

Гарасім. Прауда.

Пантурчыха. А ужо-ж так. Гарэза, вядома, адразу выцягне табе усе с-пад сэрца. Так і бачыш, як клапоты парай з горла выпірае… Так, так, — усе гэта было у панядзелак, бо ва уторак я была за «бабу» у Зосі Пухленчыхі і стуль прынесла вам яшчэ рабое кураня і прасіла на радзіны.

Старшыня. Кураньо? От гэтаго даль-Бог ні успомню.

Пантурчыха. Яшчэ ваша жонка, дай Божэ ей добрае здароуе, узяла у мяне тое кураня і нават пачаставала півам, — дзякуй ей, повен кубак выпіла.

Старшыня. А на радзінах я быу?