Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/59

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пазаучора піу… Ага! Які гэта у вас сягодня дзень? (Глядзіць на сьцяну, дзе вісіць календар). Што гэта? Першае кастрычніка? Дык гэта на том тыдні было. Э… ні люблю я безпарадкау! Казау колькі разоу пісару, каб што дня адрываць лісткі, каб часам ні патраціць дзен; для гэтаго і калірндар наумысьле купіу. А тут стаіць першае акцябра. А на першае акцябра, на Пакровы, я быу на кермашы. От табе і страцілі дні! Ага, пачэкай! Як гэта было? На тым тыдні, у пятніцу, прыежджау асэсар... Так, асэсар… У нядзелю сабрауся сход… У вечары прыехалі да мяне мае кумы: «матушка» і дзячок… Так… У панядзелак гуляу цэлы дзень; а пад вечар прыехау поп… Ну, а далей ішчэ што было? Было ішчэ шмат гасьцей. Старшыня с Грышкавіч з жонкаю, пісьмавадзіцель земскага з жонкаю… Добрая у яго жонка! Яна мне штось разоу пяць падмаргнула. Дык як ей і ні падміргнуць мне? Яна сьвежая, маладая, кроу з малаком, а ен — чалавек нейкі плюгавы. Добра яна гэту песьню сьпевала:

«Эй, кужэль, кужэль ты мой,
«Я ні спраулюся с табой.
«За кужэль — рука трасецца,
«А за чарачку бярэцца».

Пападзьдзя наша добрая; якія яна штукі вырабляе! Завяла моду, каб кожны, хто каго пачастуе, каб зараз пацалавуся… і пашлі частаваць адзін аднаго. Матушка з дзячком цалуюцца, а я с пісьмовадзіцеліхай. Але-ж якія у яе гарачыя губы… Натта салодка яе цалаваць. Хаця-ж яно і так, але-ж ей далека да Параскі — салдаткі. От, дык маладзіца! Як агонь гарачая; як ідзе сялом, дык ажно зямля дрыжыць пад ею. Э… каб ей, каб ей… шкода, што я жанаты! А то ужо як начальнік, зараз сюды яе і як… маланкай спаліць! На тым тыдні, у сераду у ночы, трохі-трохі ні ускочыу. Толькі адно падышоу да хаты Параскі ды пачау памаленьку стукацца, ажно старая Пантурчыха с свае хаты: «А хто гэта, пытаецца, лезе да салдаткі?» А я гэта сагнуушыся ды памаленьку і давай Бог ногі — уцек; а яна цкаваць сабакамі… Хай яго чорт возьме — той рабы сабака то-ж за малым ні адкусіу лыткі. Трэба будзе пратакол напісаць, каб яна такога сабаку на ланцузе трымала.

ЗЬЯВА IV-ая.

Старшыня. Уваходзяць Пантурчыха і Гарасім.

Пантурчыха (пакланіушыся). Дзень добры! С пятніцаю дай Божэ добраго здароуя!

Старшыня (з жарам). А ці-ж сягодня пятніца?