Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Стораж. Учора? Дык я вас учора і у вочы ні бачыу. Прауда, у панядзелак вы мне казалі, каб былі коні… так што-ж, — прастаялі яны увесь панядзелак і ва уторак да палудню, а вы і ні паехалі.

Старшыня. Маучаць! С кім ты разгаварываеш? Распусьціу язык… Сказау табе, каб як маланкай спаліць!

Стораж. Дык мне-ж усе роуна. Я і пайду, але калі я добра ведаю, што вы і сягоння ні паедзеце.

Старшыня. Ну, ну, ні вельмі многа гавары. Пашоу па коні, сьвінячая морда!

Стораж. Пэуне-ж так…

Старшыня. Ціха! Мусіць хочэш, каб я табе па мордзі заляпіу?!

Стораж. Ці-ж гэта першына, ці што? Бійце, на гэта вы начальство… (Выходзіць, у дзьверах застанауліваецца і кажэ). Ось дзе папера… нейкі чалавек прывез… Такі сабе спрытны, з барадою, і шалік натта добры на шыі…

Старшыня. Бяжы па пісара!

Стораж. Куды там! Яго цяпер і с сабакамі ні зловіш, ен яшчэ пазаучора паехау у веску кумаваць.

Старшыня. Каб ен мне у момэнт тут быу!

Стораж. А па коні хто-ж пабяжыць?

Старшыня. Ну, жыва! Каб адна нага была тут, а другая там! Як маланкай спаліць!

Стораж. Ото-ж напасьці! (Пайшоу).

ЗЬЯВА III-ая.

Старшыня (гадзін).

Старшыня (распечатывае пакет). Ад каго гэта можэ быць? (Чытае па складах). „Прэдпісываю оному волостному правленію прыняць энергічэскія меры“… Якія? Няргічэскія? А ну, што далей? (Чытае). «к скорэйшэму составленію сістематічэскаго указателя і категорычэскіх»… Не… ніхай ужо, як пісар прыдзе, то хіба у двох разбяром. Сам я яшчэ да гэтаго ні даехау. От, калі напішуць, што шукаюць пару коней, — гнядых, ці с плямаю на лбе, альбо як паявіцца ліхая хвароба на каровах, тады я ужо добра ведаю, што мне трэба рабіць: узяу тую паперу ды сунуу далей пад сукно. (Пахадзіушы трохі па хаці). Што, што, але сягодня канешне трэба ехаць па рэвізіі! Дзе-ж гэта пісар падзеуся? (Сплювае). Цьфу! як дрэнна с пахмелля! (Глядзіць у вакно). Эгэ… ужо і сонцо паднялося высока, а у мяне яшчэ нічога нават у роце ні было. А можэ паслаць за поубутэлькай?.. Яшчэ да дня прачнууся, дык так штось ні добра, а у сярэдзіне пячэ, і у бок штось коле. Пагана, натта пагана! Кепска што дня піць… Учора піу,