Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шчотах). А гэта ад Запустау да Вялікадня. А гэта да Семухі, а гэта да Пакроу… (Пауза). Ну, паглядзім, колькі-ж тут усяго набралося? (Пауза. Устае). Чорт яго ведае, як ні лічы, усе-ж нічога ні паказывае. Не, ужо калі ні поп, дык і ні убірайся у рызы! Трэба, мусіць падмясьці хату з нуды. О-хо,-хо! (пацягваючысь). Цяжкая доля мая! Сядзі цэлы дзень ды пазіхай. (Мяце хату). Ці загляне хто колечы сягодня у воласць? Яшчэ да дня нейкі чалавек прынес паперы ад пасрэдніка, ці што. Чэкау, чэкау распіскі ды і так паехаў. Ідзі, кажэ, пашукай пісара, альбо сам распішыся. На!.. добра табе казаць «распішыся». Здаецца, быццам і ні вялікая штука павясьці пяром па бумазе, але ты мне хоць пальцы паадрэзай, то ні напішу. Колькі раз я брауся напісаць абы-што; украду гэта трохі паперы дый зачну вадзіць пяром, здаецца гэтак, як і пісар, і пяро мачаю у атрамэнт і так сама нарыхтуюся: чырк, чырк, а яно чорт ведае, нічога ні выходзіць.

ЗЬЯВА II-ая.

Стораж, уваходзіць старшыня.

Старшыня. Каб мне за поугадзіны коні былі перад ганкам! Чуеш? Каб мне — як маланкай спаліць! Сягоння трэба мне канешне у Куляшы ехаць па рэвізіі.

Стораж. Калі-ж коні далека… на пашы.

Старшыня. Ну, дык што?

Стораж. Дык мне за імі бегчы, ці што?

Старшыня. А ты як думау? Ці гэта табе першына?

Стораж. Дык яно…

Старшыня. Зноу насьмярдзеу махоркаю? Колькі раз казау табе, каб ні сьмеу у прысуцтві курыць гэтаго паганаго тутуну?

Стораж. Насьмярдзеу… Я нават забыуся, які той тутун на масьць. (У бок). Як жа-ж! Загранічнаго табе буду купляць! Вельмі пэнсію добрую плаціш!

Старшыня. Што ты там мармочыш?

Стораж. Дык яно… Каб як барджэй дабыць да году, — ніхай яго чорт возьме, каб я застауся яшчэ служыць у гэтым пеклі…

Старшыня. Ну, а як закамандую на сходзі, каб цябе зноу выбралі за стоража?

Стораж. А ужо-ж — калі сход захочэ, тады ні адкажышся служыць.

Старшыня. Так яно і будзе! Я табе яшчэ учора прыказывау, каб коні рана былі тутака каля ганку.