Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/56

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

(Сярэдзіна вялікай хаты. Стол накрыты зяленым сукном, на стале чарніліца, вялікая кніга і неколькі аркушау паперы. На рагу стала ляжыць пакет, запечатаны двумя печацямі, далей, з другога боку, меншы стол; на ем тры кнігі, каламар і паперы, каля столу крэслы. На сьцяне календар, каля уходных дзьвярэй — шафа с паперамі; каля сьцяны, дзе календар, лаука).

ЗЬЯВА I-ая.

Стораж (адзін).

Стораж (сядзіць за сталом і прыглядаецца на шчоты). Ну, і як той пісар можэ выкласьці усякае дзело на гэтай штуцы? Ужо я колькі раз пробавау рабіць гэтак, як ен, — але ніяк ні выходзіць. «Во гэта, кажэ, семдзесят капеек. А гэта рубель дзесяць, а гэта будзе дзевяцьдзесят пяць». І нагаворыць, нагаворыць столькі грошай, што у тыдзень, здаецца, ні пералічыў-бы. От ен — цок, цок. Цок сюды, цок туды — і ні пасьпееш высмаркаць носа, як ен ужо і палічыу. Што гэта, падумаеш сабе, навука: да усякаго дзела спосаб дабірае. Ен, мусіць, вучыуся ні блізка: сам кажэ, што быку у Смаргоні, ну, а як я думаю, то ен быу за Смаргонем. Каго ні спытайся, усе кажуць, што с такой галавой можна дастукацца і да прыстава! Ну, а я думаю, што ен ні дрыгацьме і перад самым спраунікам. Як пачне казаць, дзе ен толькі ні быу і чаго ні бачыу, дык аж горло раззявіш. Англічанку ен табе бачыу. У Вільні быу аж два разы, а за морам-акіянам, дзе жывуць паганыя, і туды яго насіло! Быу нават у тых краех, дзе сьвінні большыя за нашы каровы… вядома, калі чалавек бывалы разскажэ табе, дык ты увесь сьвет і бачыш перад вачыма, як на далоні. Вось калі я далей Крэва ні быу, дык мне і здаецца, што за Крэвам ужо ні далека і канец сьвету. Ну, а ці падрахую, колькі мне засталася да канца году? Колькі-ж то дзен у годзі? Ці гэта будзе 200, ці не? Ну, гэта вось ніхай будзе ад Вадохрышча да Запустау. (Кладзе на