Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зайцэвіч. А вы скуль гэта ведаеце?

Жлоба. Даведауся! І лезеце сюды, каб аблавіцца… Панна Ган… німа яе!..

Алувец. Ды і вы-ж да грашай! Знаемо вас.

Жлоба. Замаучыце, бо разстрэляю!

Зайцэвіч. Ні вельмі! Вы у мяне прыкусіце язык.

Жлоба. Ні баюся я вас!

Зайцэвіч. Вы прывыклі цягацца па судох і сядзелі у халоднай за гашэнне сыгары у гарадавога на носі. Ведаем, ведаем усе чыста.

Жлоба. А твой бацька быу ганчар!

Зайцэвіч. Прауда, ганчар, ды ні пазычау грошы у люкаеу, як вы!

Алувец (да Жлобы). Мой бацька губэрскі сэкрэтар, а твой дзядзька глухі, як пень.

Жлоба. Разстрэляю, разстрэляю!!

Зайцэвіч. Прапаласкау бацькаушчыну.

Жлоба. Дакажыце! (Да Уласенкі). Будзьце сьведкай!

Алувец. А вы маім…

Зайцэвіч. Як вас завуць?

Жлоба. Я вас усіх разстрэляю, дайце мне стрэльбу, рэвальвер дайце мне!

ЗЬЯВА XIII-ая.

Тыя-ж і Заблоцкі.

Заблоцкі (вышау крыху раней, з газэтай). Вось што завялі! Замаучыце, хай вас хрэн!!. Чаго расхадзіліся? Вось беда, вось беда! Ні радзіся багатым, а радзіся шчасьлівым. Ой, людзі добрыя!..

Усе. А што там такое?

Заблоцкі. Слухайце, чытайце. (Усе чытаюць). «Менскі банк збанкрутавау».

Усе. Ну! Ну! Ну!

Заблоцкі. Вось і ну! Чым прагнявіу я Бога? Апошнія грошы, усе дабро…

Усе. Што такое?

Заблоцкі. Прапало пяць тысяч — увесь пасаг дачкі. (Змоуклі усе, перапужаныя).

Заблоцкі. І хто мне параіу! Пракляты той дзень і гадзіна, калі паехау я… А усе нінажорлівасьць тая!.. Сем працэнтау у год.

Уласенко. Ды ні маракуйце! Вы зьбялелі… Яшчэ зьбярэце грошы.

Заблоцкі. Легка сказаць. Калі гэта іх зьбярэш? Пайду я да сястры з гэтай весткай. Хоць паплачэмо разам. (Ідзе у хату. Маучанка).