Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Алувец. Давяду!

Жлоба. А ты — харошы! Уся Ганчароука ведае, што ты жывеш с Карчэушчынкай. Ага! ага!

Ганна. Што я чую?

Алувец. Брэшэш ты, як які небудзь… У мяне сьведкі есьць… Ні пазволю! Я на вочную стауку. Зьвяду усіх суседзяу!..

Жлоба. І я ні пазволю! Крупеня!

Алувец (крычыць). Абармот!

Жлоба (крычыць). Брахун!

Алувец. Сам ты брахун!

Жлоба. Фрынды-рынды з макам!

ЗЬЯВА XI-ая.

Тыя-ж і Уласенко.

Уласенко. Людзі добрыя, чаго вы так паднялі гэткі гвалт? Ні сварыцеся… Я вас паміру!

Жлоба. А ты хто такі?

Алувец (да Уласенкі). Чаго ты лезеш сюды?!

Жлоба. Пайдзі, вымыйся перш!

Алувец. І ен пхнецца!..

Жлоба. І ен закахауся. Мурза!

Алувец. Заступнік!

Уласенко (да Ганны). Ідзіце вы адгэтуль у хату, хай іх нялегкая! (Ганна пайшла).

Жлоба (да Уласенкі). Ды я табе як дам за твае прамовы! Вы мяне мала знаеце!

Алувец. Шпак!

Уласенко. Вось табе і памірыу на сваю галаву!

Алувец. Забастоушчык! Вы толькі баставаць умееце!

Жлоба. Ніданосак! Буржуй!

Уласенко. Ну, яшчэ, яшчэ штось прыдумайце! Гар-гар! гір-гір! Ну, што яшчэ?

ЗЬЯВА XII-ая.

Тыя-ж і Зайцевіч.

Зайцэвіч (уходзіць). Цішце! Цішце! Ды ці ні сорам лаецца! Памірыцеся! У чужой гасподзі ні гожэ.

Жлоба. А ты хто такі?

Зайцэвіч. Ні «ты», а «вы», хіба ні бачыце — кандуктар.

Жлоба. Быу калісь ім, а цяпер прагналі.