Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ганна. Ды што вы кажэце?

Алувец. Гэта ен з зайздрасьці… ен зайздросны, як які небудзь… Падлабуніваецца да вас. Гэта жулік.

ЗЬЯВА X-ая.

Ганна, Алувец, і Жлоба.

Жлоба. Хто жулік?

Алувец. Ні да вас гаворыцца.

Жлоба. То-то! Любая, дарагая панна Анна.

Алувец. А так, панна Анна.

Жлоба. Ведаем і без вас, што панна Іоанна. Ні разумею — дагэтуль маучыце. Я бывау усюды па сьвеці… Бачыу італьяначан, французачак, а вы цягнеце… Канкурэнты мае, панно Аблоцка…

Ганна. Майго бацьку завуць ні Аблоцкім, а Заблоцкім.

Жлоба. Выбачайце, — забыуся… Кандуктар… ха-ха-ха! Ад кандуктара астауся адзін сьвісток. Зайцы зьелі!.. Быу кантроль і „фюць“ — паляцеу, прагналі.

Алувец. Ні люблю, калі лаюць людзей. А вы аб гэтым дзе даведаліся?

Жлоба. А вы мне што такое? Спаведальнік? Спаведаць мяне хочэце! Я шляхціц, дваранін!..

Алувец. Ні забывайцеся, што і мой бацька ні якое там мурло, а губэрскі сэкрэтар.

Жлоба. Прашу быць асьцярожна са мной! Шчасьце вашае, што перад вамі панна Анеля…

Алувец. Ганна.

Жлоба. Ведаю… а то дау-бы вам, што і юхай умыуся-б. Другі канкурэнт вось маскаль, кіслая воуна. Фі, пісарышка! Люблю я вас шчыра; прашу, пане служывы, далей стануці; люблю я вас горача і чакаю слова, а не, то куля у лоб і памінай, як называлі!

Ганна. Стрэляйцеся, калі ахвота, бо такога жаніха мне ні патрэба…

Жлоба. Ага! Гэта усе з нагавору во гэтаго мужыка. Ды я цябе пад суд! Разстрэляю!

Алувец. Пакуль мяне разстрэляюць — куты твае прададуць. Праматауся у шчэнт.

Жлоба. Хто?

Алувец. Хтокала! Усім ужо вядома. Уся Кавалеука ведае, што усе пазакладалі, параспрадавалі. Усе дабро пойдзе с-пад малатка. Ніхто і капейкі ні верыць.

Жлоба. Паслухай ты, крупеня, — давядзі гэта!