Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/47

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Зайцэвіч. Дзівуюся я, што вы мяне рауняеце, ставіце на адну дошку з асобай без чыноу, без усякаго полеру…

ЗЬЯВА VIII-ая.

Ганна, Зайцэвіч. Уваходзіць Заблоцкі.

Заблоцкі (да Зайцэвіча). А хадзіце, вашэ, на хвілячку сюды! Горо мне з гэтымі жаніхамі!.. Горш, чым з дачкамі!

Зайцэвіч. Як ні шкада мне вас пакідаць, мае сэрцо, мае золато, але-ж трэба пайсьці. (Пашоу у хату).

ЗЬЯВА IX-ая.

Ганна сама. Уваходзіць Алувец.

Алувец. Я цяпер вольны і ваш увесь. Ваша сэрцо, як вецяр, вольнае… і я!.. і я!.. і вы!.. і я хачу мець сопрыкаснавеніе з дзевіцай, каторая вольна, як той вецяр, што нясецца далека, далека…

Ганна. Што вы там начауплі такога?

Алувец. Зразумейце-ж мяне. Як вам шчыра кажу, рапартую, як… Жыць без вас ні магу: два разы вы сьніліся мне і тры разы папсавау казенныя паперы, напісаушы заместа «прошэніе» — «Ганнуся». Гэта вы нарабілі так!.. Вы можэ думаеце, што я хачу вашых грошы… Забій мяне пярун, хай я згнію на гауптвахце, як мне ні патрэбны, — ні трэба мне вашых грошай… Скажыце, прамоуце, ці магу я з вамі вясьці ланцуг Гімэнэя?

Ганна. Наказалі, намалолі паутара засеку.

Алувец. Не угодно-ль мармеладу?

Ганна. Дзякую!

Алувец. Ежце!

Ганна. Посля, па абедзе.

Алувец. Хе-хе-хе!.. Ішоу я вось цяпер да вас і бачу панначку у пачтова-тэлеграфнай — тэлеграммы прымае. Адзін сьмех бярэ.

Ганна. А я думаю паступіць на якую небудзь службу.

Алувец. О, вы — другая справа! Ха-ха-ха! Ці ні будзеце ласкавы закурыць?

Ганна. Што гэта вы?

Алувец. А вось курсісткі кураць. Ежце мармелад.

Ганна. Ні хочу!

Алувец. Ну, як-жа будзе? Няужо-ж я вам ні ясна кажу аб каханні? (Робіць позу). Прашу пакорна сдзелаць завісяшчае распаражэніе: палюбіць мяне. І цяпер маучыце? Ага! Дагадываюся. Аба мне нагаварыу вам Жлоба, што у мяне быу той раманс с шутным вынікам с Карчэушчынкай — брэшэ, як той… Я тут ні вінават.