Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/46

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА VII-ая.

Ганна, Зайцэвіч, Алувец, Жлоба і тыя самыя.

Заблоцкі. Шчасьлівая ты, дачка! Цэлае стадо жаніхоу у цябе, усе на услугі твае… капэлля…

Зайцевіч. Капэлля, толькі безгалосая.

Уласенко. Абы ні доугарукая! (Пайшоу).

Зайцэвіч. Ідзіце сваей дарогай. Да пабачэння, пане друкаршчык! (Зайцэвіч гутарыць з Ганнай).

Алувец (да Заблоцкага). Я вас прашу на пару слоу у хату.

Жлоба. І я маю да вас інтэрас. Пойдзем у садок!

Заблоцкі. Ды ці-ж вы мяне разьдзерці на двое хочэце, ці што?

Жлоба. Пойдзем, талентны маэстро, у садок, у мяне да вас есьць сэкрэт.

Алувец. А я прашу вас у хату, у мяне так сама сэкрэт.

Заблоцкі. Памалу, памалу, бо вы мяне чыста разьдзерыце. (Пайшлі у хату). Па чародзі кажыце, чаго вы ад мяне хочэце?

Ганна. Ні падабаецца мне тое, што вы кажэце. Ні добры вы!

Зайцэвіч. Памыляецеся! Я дужа добры чалавек. Як на сьвет нарадзіуся, цэлых пяць дзен ніхто ні ведау — хлопчык я, ці дзяўчынка?.. Ну, ды ні у тым справа… Што-ж тут дзіунаго, калі мы пабяромся — вы мне аддасьце свае грошы на гасьцінніцу…

Ганна. Выходзіць, быццам вы ні мяне бярэце, а мае грошы; ні мяне за жонку сабе, а маіх пяць тысячау.

Зайцэвіч. Бажуся перад вамі усім сьвятым, ні сваім кундуктарскім сьвістком, што кахаю вас без усякаго прыдатку. Каб мне трапілася асоба з грашмі, панначка с прыдаткам, але я-б гэту асобу — панначку — ні любіу, то лепей забіу-бы самога сябе, на рэльсы кінууся-б, чым-бы меу ажаніціся з ей. Ды вы, я бачу, згаджаецеся са мной. Гасьцінніца — гэта мая старая дауная думка. Я чалавек практычны…

Ганна. Аб каханні вы мне мала кажэце, а усе аб грошах. Вось Уласенка, паніч той, Алувец…

Зайцэвіч. Цэлае стадо сьвістуноу!.. Да вяселля яны вам пяюць аб каханні, падлабуніваюцца, а пасьля возьмуцца за вас, як за безбілетнаго пасажыра, і каханне, як дым у паверты, дзе і дзенецца. Вы думаеце, што шчыра кахаюць вас, вось тыя жаніхі? Ды ніколі у сьвеце! Яны хочуць толькі заграбіць вашых пяць тысяч. Жаніх ваш, нумар чацьверты, друкар той… ха-ха-ха!!. Мяне смяшыць… Ні рожы, ні кожы, як кажуць маскалі, ха-ха-ха!

Ганна. Ні сьмейцеся. Ен чулы чалавек, працавіты, шчыры…