Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/45

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Заблоцкі. «А хто там ідзе…»

Зайцэвіч. У мяне мала што ні пасыпаліся сьлезы — так хораша было, так хораша!

Уласенко. Так прыемна было, як-бы вы, пане Зайцэвіч, везьлі цэлы вагон зайцау.

Зайцэвіч. Ні забегайце наперад, ні перапыняйце, калі гаворуць старшыя за вас.

Заблоцкі. Вы ні знаемы, пане кандуктар? Гэта наш друкар — Мікіта Уласенко.

Зайцэвіч (падае адзін палец). Асобам без чыну я падаю толькі адзін палец…

Уласенко. Маеце вам здачы паупальца.

Зайцэвіч. Груба і па-хамску!

Уласенко. Якая пашана, такая і падзяка. Як з намі, так і мы з вамі. (З-за вакна чуваць „Разлука“).

Ганна. Пойдзем усе разам, паслухаем!

Заблоцкі. Ні бауся, дачка, бо абед хутка!

Ганна. Мы скорэнька вернемся. (Алувец і Зайцевіч ухапілі Ганну пад рукі. Жлоба с пераду. Пабеглі).

Заблоцкі. Ну, а вы ні любіце слухаць музыкі?

Уласенко. Не, люблю, толькі ні люблю грамадой хадзіць.

Заблоцкі. Так, так!.. Чулі вы сягоння наш канцэрт?

Уласенко. Чуу, бадай і ні успамінаць! У нас у горадзі адна толькі і есьць уцеха — гэта ваш хор, бо тэатру беларускаго німа, а яны… Эт! Вы сееце пахучыя кветкі, а па вашай ніве топчэцца усякая паскуда і толькі псуе вашу працу. Так хораша пачалі было сьпеваць, чароуна, маліцца хацелося, забыцца аб усім на сьвеці, а тут найміт на жарты пусьціуся.

Заблоцкі (цалуе яго). Дзякую, што хоць вы адзін ды прауду кажэце… А-а!.. годзі аб гэтым думаць. (Змоук). Як-жа вы жывеце цяпер?

Уласенко. Жывем і спадзеваемся лепшаго, працуем да крывавых мазалеу, і што дня прыслухаемся да бяды людзкой. Пане Заблоцкі, будзьце ласкавы сказаць: ці магу я спадзевацца слова ад панны Ганны?

Заблоцкі. Хіба-ж я маладая, што вы пытаецеся у мяне? Пагаварыце з ей, а мая хата с краю… Схадзіце лепей да сястры маей, ніхай падаюць абедаць, бо, чуеце, ужо сунуцца жаніхі і, пэуна, усе алодны. Будзьце ласкавы!