Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ганна. Ды годзі, тата! Дайце лепей я прасьпеваю перад вамі, бо сягоння нядзеля, і я буду сьпеваць у чайнай. Вось і скрыпка і ноты.

Заблоцкі. А тут яшчэ, як наумысьля, твае кавалеры былі у салі, як стары Заблоцкі сароміуся перад імі. Зачыні фортку. Гэта, пэуна, капэлля тваіх кавалерау была тут… «А хто там ідзе?..», «Ці ні дудка мая»…

Ганна (зачыніла фортку). Ну, пачнем. Прачытайце вось, якая я знаменітасьць.

Заблоцкі (чытае афішу). «Як паехаў сын Даніла» — запяе Г. Заблоцкая. «Ой, пайду я лугам, лугам» — запяе Г. Заблоцкая… Пачатак роуна а восьмай гадзіне. Друкаваць пазваляецца… Гаядзі-ж, дачка, ні асаром мяне!.. Ну, пачнем. Пакланіся… так, так! Ноты у рукі!.. Так, так!.. Кветачку белую прышпілі!.. Ну, пачнем. «Як паехау сын Даніла»… (Ганна сьпевае. Заблоцкі часам падыгрывае на скрыпцы ды падсьпевывае. Скончылі).

Заблоцкі. Калі спадабаецца, другі раз прасьпеваеш на біс… А, прауда, добрая рэч?

Ганна. Добрая!

Заблоцкі. І ні цяжкая, а як доуга гаруем!..

Ганна. Галава баліць.

Заблоцкі. Што, ты хвора? Ні бойся, кажы…

Ганна. Ад думак галава баліць.

Заблоцкі. Ад якіх думак?

Ганна. Якіх?.. ды так!..

Заблоцкі. Ні крыйся, кажы!

Ганна. Вы, тата, бачыце, што да мяне тут залецаюцца, жаніцца, хочуць…

Заблоцкі. Бачу, мая ты кветачка! А і запрауды ад гэтаго можна захварэць.

Ганна. І друкаршчык, і кандуктар, і гарадзкі паніч, і маскаль…

Заблоцкі. Усякаго стану…

Ганна. У мяне галава баліць ад думак. І ні ведаю, чаму гэта зразу наляцело жаніхоу аж столькі?

Заблоцкі. Як мухі на мед!

Ганна. На красу, дык ні так я ужо і хароша.

Заблоцкі. Другая прынада есьць — пяць тысяч пасагу. Ведаеш: на голы кручок рыбкі ні зловіш, і без пасагу нічым жаніха ні прынадзіш. Палажыу я грошы на твае імя у банк ды неяк ні нарокам пахваліуся, вось цяпер даведаліся, і жаніхоу, як сабак, поуна.

Ганна. А хто вам, тата, больш падабаецца?