Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Уласенко. Ні лезьце асой у вочы. (Пайшоу).

Жлоба. О рэвуар!

Алувец (у сьлед). Дыліжанс! (Усе трое ходзяць, прыпеваючы сабе пад нос).

Зайцэвіч. Хіба пабегчы на сустрэчу?.. (Пабег).

Алувец. Уцекаю і я!.. Бывайце здаровы! (Пайшоу).

Жлоба. Ах, вы цукернікі!.. Пабеглі… Набрэшуць там маей маладой, што я голы, як ліпка, і тады бывай здарова жонка с пяцью тысячамі! На уздагон, на уздагон! (Пайшоу).

ЗЬЯВА V-ая.

Заблоцкі, Ганна с ключамі, афішай — ідуць с садку.

Заблоцкі (яшчэ за сцэнай). Вось які сорам! Сьмех на сьвет увесь!

Ганна. Татачка дарагі, ні прыпамінайце, хай яго там!.. Супакойцеся.

Заблоцкі. Калі супакоіцца ні магу ніяк! Колькі жыву на сьвеці, з роду ні чуу, каб гэтак можна было зьневажыць загадчыка хору. Бас… той самы, валовы… як яго… Жлукта, каб цябе курыца брыкнула!.. Папсавау канцэрт увесь… Адчыні хату! Дачка, памятаеш, як добра пеялі?.. Якое было пьянісімо — як-бы муха праляцела і то чуваць было-б, а якое фортэ было! Гэтак хораша пеялі і… на табе!.. Прынясі мне вады.

Ганна. Супакойцеся, татачка, забудзь, ні вернецца (Ідзе і хутка вертаецца з вадой, нотамі і скрыпкай).

Заблоцкі. Як-жэ забыцца аб гэтым? Ніколі ні забудуся! Дачушка, што-ж мне рабіць з гэтым?

Ганна. Забыцца.

Заблоцкі. Забыцца! Забыцца, як той бык зьнівечыу канцэрт мне! Забыцца, як той бык заместа: «А хто там ідзе» пацягнуў на увесь голас: «Ці ні дудка мая». Забыцца! Ні магу-ж я забыцца! Помнім, як хораша пеялі, як актаву Барыла гракатау гучна, як ты зацягнула соло, як твой галасок лунау, як салавейкава песьня! (Пье ваду). Даю тон на «А хто там ідзе»… пачынаем. А гэты вол, Жлутка, як той Піліп с канапель: «Ці ні дудка мая»… Ой, дай яго сюды, я яму гарлянку разьдзяру на двое, як Самсон калісь…

Ганна. Ды ні прыпамінайце. Што з возу упало, то і прапало — ні вернецца. Прагані яго, тата, дый годзі!..

Заблоцкі. І гэты Жлукта наважыуся… зяпнуць на усе горло: «Ці ні дудка мая». Ажно камэртон вываліуся з рук… Добра, што уцек, а то я-бы яму нос адгрыз.