Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Міхась. Чаму-ж не, меняцца коньмі я люблю; скажыце прывесьці яе.

Язэп. Чаму не. (Праз вакно). Змітрук! хадзі сюды!

Змітрук (за вакном). Што пану трэба?

Язэп. Вывядзі каштанку пана Міхала пад вакно, ведаеш катору?

Змітрук. Каб ні ведаць…

Язэп. Упадабау кабылу: мусіць пекная і рослая.

Міхась (да сябе). Ну, і пазнауся! (У голас). Так, паночку, гэта зграбная, шпаркая, чыстая канінка, добрая вам будзе пара.

Язэп (глядзіць у вакно). Вось і вядуць тваю кабылку.

Міхась (да сябе). Ужо буду хваліць яе так, як ты сваю дачку.

Язэп. Упадабау! і рысь добрая.

Міхась. А пекная, як абразочак!

Язэп. Ну, ужо як абразочак. Ці ні залішне, Міхаська? А сколькі ей гадоу?

Міхась. Чатэры годы мінуло. (Да сябе). Старая падла.

Язэп. Чатэры годы мінуло, гм… А сколькі хочэш за яе?

Міхась. Дайце мне 200 рублеу і пару да мае шпачкі. (Да сябе). Падкавау ужо я яго.

Язэп. Зяцю дам ужо 150 рублеу і пекнаго коніка да твае пшачкі, добра? с палы на палу!?

Міхась. С палы на палу! (Да сябе). Сам ашукауся.

Язэп. На грошы, каб зразу скончыць.

ЗЬЯВА XVI-ая.

Тыя самыя. Уходзіць Змітрук.

Змітрук. Паночку!

Язэп. А што?

Змітрук. Кабыла гэтаго пана разбіла сабе галаву.

Язэп. Калі-ж гэта?

Змітрук. А вось цяпер. Мы яе пусьцілі, а яна, ідучы да стайні, ударылася галавою аб слуп і скалечылася.

Язэп. Якім парадкам?

Змітрук. Да такім парадкам, што гэта кабыла сьлепая.

Язэп. Як гэта, чатэры годы і сьлепая?

Міхась (да сябе). Вось усьцешыцца тата, як скажу яму усе гэта.

Змітрук. Да ей ужо з 20 гадоу: ні воднаго зуба…

Язэп (да Міхася). 20 гадоу, а што ты казау: мінуло чатэры?

Міхась. Мінуло чатэры годы, як вашай дачцэ 23.

Язэп. Ты с кім маю дачку раунуеш!

Міхась. Я так таргую коньмі, як вы дачкой.