Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/35

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Міхась (падсовываючыся да Юлькі). Мусіш служыць у нас, нам будзець весялей.

Юлька. А мне здаецца, што з гэтаго нічога ні будзе.

Міхась. Чаму так?

Юлька. Бо вы ні жэніцеся з маей паненкай.

Міхась. Ага, ні ажанюся!

Юлька. Я-ж вас выратую.

Міхась. Як, як??

Юлька. То-ж вы казалі: вашаму баццэ трэба даведацца, што панна Адэля старэйша за вас.

Міхась. Гэта прауда, але што далей?

Юлька. А калі вы яго праканаеце?

Міхась. Чым-жа яго пераканаць?

Юлька. Мэтрыкай.

Міхась. Але мэтрыку трэба мець у руках, а лягчэй вырваць з зямлі дуб сталетак, чым мэтрыку у старой панны.

Юлька. А што будзе, калі я дастану?

Міхась (у радасьці). Што ты! толькі без жартау, бо я чуць ні плачу з радасьці.

Юлька (паказываець паперу). А гэта што?

Міхась (адбірае ад яе паперу). Прауда, мэтрыка! (Чытае). Радзілася у 1871 годзі… Ей 38 гадоу. Хадзі, Юлька, пацалую, адплачуся я табе, завязу цябе у Менск!

Юлька. Толькі-ж ні кажыце, што мэтрыку я дастала!

Міхась. Добра, добра… 38 гадоу… Добрая рэч гэтыя мэтрыкі!

ЗЬЯВА XV-ая.

Гэтыя самыя. Язэп уходзіць і чуе апошнія словы.

Язэп. Якія мэтрыкі? аб якіх мэтрыках тут гутарка?

Юлька (тузае Міхася за рукау). Маучыце-ж!

Міхась. Э, гэта конскія мэтрыкі. Юльця ні дасць веры, што коням пішуць мэтрыкі.

Язэп. Вядома, кожны заводны конь маець мэтрыку. То у цябе конская мэтрыка у руцэ?

Міхась. Але, гэта маей кабылы мэтрыка.

Язэп. Каштанкі?

Міхась. Гэтай самай, каштанкі.

Язэп. А што ж, кабыла нічога, спанаравілася мне.

Міхась. Дапрауды? (Да сябе). Старая, падла, і сьлепая.

Язэп. Ведаеш, што я скажу табе: есьціка у мяне такая самая кабыла, і ніяк пары ні знайду, можэ паменяем?