Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Міхась. Чаму нічога! Дайце мне дзесяць тысячау, а я вам пакіну дачку.

Язэп. Ха, ха, ха! Табе усе жарты у галаве, а каб я цяпер прыстау да цябе… аддай Адэльцю, то ты бы яе і за мільен ні аддау. Раскажу я ей усе, вось будзе сьмеху, ха, ха, ха! (выходзе).

Міхась (сам). Якія-ж тут сьмехі, якія-ж тут жарты! Я усе гэта зрабіу-бы за дарма, каб ні баяуся бацькі: ніхай тата даведаецца, што вырабілася ад мяне паненка на дзесяць тысячау пасагу, то жыцця мне у хаці ні будзе… А гэта Юлька дурыла галаву, што паможэ мне, — ні яе гэта сіла, смашны жабе гарэх, ды зубоу Бог ні дау. Ось Юльцю узяу-бы за жонку, каб ні баяуся бацькі… Чаму-ж гэта ні яна дачка пана Язэпа…

ЗЬЯВА XIV-ая.

Міхась і Юлька.

Юлька (уходзіць; ціханька да сябе). Стаіць, зязюлек, маркотны і ні ведаець, што я для яго раду маю.

Міхась (убачыушы Юльку). Прышла-ж такі? Ты-ж гаварыла, што мне паможэш, ажно я блізка што посьля запоін.

Юлька. Ужо? якім парадкам?

Міхась. Прыпер мяне пацалаваць яе, тфу!

Юлька. Ну і што?

Міхась. Ну і пацалавау.

Юлька. Смачна было?

Міхась. Ей то смашна было, аж аблізалася.

Юлька. Куды-ж вы яе пацалавалі?

Міхась. Ну куды-ж — у лупы.

Юлька. А што-ж яна?

Міхась. От, быццам засаромілася і уцекла.

Юлька. А калі-ж вяселле?

Міхась (у перапузе). О-ей! Няужо-ж мне трэба жаніцца, няужо-ж німа ужо ратунку?!

Юлька. А што-ж, калі пацалавалі, то па закону, значыцца, па праву, усе прапало.

Міхась. І што-ж мне было рабіць? Сама яна выставілася, а бацька стаяу нада мною, як чорт над грэшнаю душою…

Юлька. Ну і чаго-ж замаркоціліся? Будзе у вас жонка, гаспадарка…

Міхась. Ніхай яно прападзець, з гэтакай гаспадаркай. (Салодка). А ты, Юлька, будзеш у нас служыць за пакаеуку?

Юлька (шчырыць зубы). Абы паны мяне захацелі!