Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/33

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Міхась. Прауда, пане. (Да сябе). А Юльці німа!

Язэп. Ні гневайцеся-ж ужо, загаварыце адзін да аднаго.

Адэля. (Спусьціушы вочы). Я ужо выбачаю.

Язэп. А ты, Міхась, прасі выбачыць, скажы-ж, што нічога дрэннага ні зрабіу, от, жарты як у маладых, прасі-ж выбачыць.

Міхась. Прашу выбачыць, панна Адэля!

Язэп. Цяпер ладна. Пацалуйцеся добра. (Цягнець Міхася). Хадзі, ні спрэчайся: жарты строіць умеець, а цалавацца стыдаецца.

Міхась. Дальбог не…

Адэля. Што вы, тата, робіце?!

Язэп. Гэта ужо мае дзело. Ну, пачынайце, я стану задам, ні буду глядзець. Ужо?

Міхась (да сябе). Далібог чі магу!

Язэп. Ужо?!

Адэля. Ні так скора, нам-жа стыдна.

Язэп. Ужо ні сьцярплю чакаць. (Міхась і Адэля цалуюцца).

Міхась (у старану). Тфу!

Язэп. Гэтак то люблю. Цяпер можэце, усе роуна, як па запоінах сабе казаць «ты» проста. (Убачыўшы што німа Адэлі). Ага, уцекла, засаромілася, зязюлька!

Міхась. Ніхай яе немач, такую зязюльку!

Язэп. А што, Міхась, салодка было цалаваць?

Міхась. Здаецца, крышку трухой пахнець.

Язэп. Што? Мая дачка трухой пахнець?!

Міхась. Да ні дачка, пячэнне.

Язэп. Так ты і зразу гавары, а то я хацеу ужо злаваць.

Міхась (да сябе). Паспытаем яшчэ апошнюю раду. (У голас). Які пан пасаг дасі за дачкой?

Язэп. Ага, хочэ канчаць, упадабау маю Адэльку.

Міхась. І гэта прауда. Ды і бацька наказывау мне, каб ні жаніуся без пасагу пяць тысячау.

Язэп. Ні бойся, Адэльцэ дам пад падушку дзесяць тысячау.

Міхась (да сябе). Німа ужо ратунку!

Язэп. Уцешыуся! А я табе яшчэ скажу: з унукамі гультаваць ні будзеце, то яшчэ накіну.

Міхась (астаткам сіл). Што воліце, дачку, ці дзесяць тысячау?

Язэп. Ні згадаю, нашто табе гэта патрэбна ведаць, але калі прыдзецца выбіраць, то-ж ляпей дачка, чым дзесяць тысячау.

Міхась. А маркотна вам будзе без дачкі?

Язэп. Што-ж рабіць, прывык я да гэтай шчэбятухі, але ужо нічога ні зробіш.