Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Юлька. У самую пору перасьцерэгла я вас.

Міхась. Дзякую вам пекне. Толькі цяпер сьцяміу я: то-ж пан Язэп гвалтам сватау мне яе за сьнеданнем.

Юлька. То-ж вы і дзеля гэтаго прыехалі сюды.

Міхась. Вядома, але-ж ні дзеля старой дачкі, калі есьць меньшая і харашэйшая (кланяецца Юльцы).

Юлька. А то-ж у пана Язэпа адна дачка.

Міхась (задзівіуся). Адна, а хто-ж вы будзеце?

Юлька Я, — Юлька, тутэйшая пакаеука.

Міхась. Па-ка-еу-ка…?

Юлька. Але, пакаеука.

Міхась. Чаму-ж вы мне гэтаго раней ні сказалі?

Юлька. Я ні думала, што вы палічыце мяне за панскую дачку.

Міхась (у перапузе). Ой-ой, то-ж цяпер мне трэба жаніцца с гэтай старой кабылай.

Юлька. А ужо-ж так выходзіць.

Міхась. А сколькі-ж ей гадоу?

Юлька. Ні ведаю.

Міхась. От так жонку прывязу да хаты!

Юлька. Чаго-ж зажурыуся? То-ж вам німа ніякой прынукі з ею жаніцца.

Міхась. Як не? То-ж калі бацька ні дасьць веры, што яна была старшая за мяне, то мне будзе так… (Паказывае у паветры, як сьцебаюць).

Юлька. Ні выдайце мяне, то я вам дам раду.

Міхась. Прауда?! За гэта я завязу цябе у Менск, што ты так упадабала.

Юлька. Добра. Будзьце добрай мысьлі, а тымчасам бывайце здароу, нехта ідзе (бяжыць).

ЗЬЯВА XIII-ая.

Міхась, Яззп і Адэля.

Язэп (зачынаець за сцэнаю). Супакойся, Адэлічка, гэта былі толькі жарты…

Міхась. Ой, аж з душы прэць! (Стаіць з боку).

Язэп. «Хто любіцца, той чубіцца,» — гэта ужо старая прыказка. (Цягнець яе з гвалтам).

Адэля. Я гэтаго ніколі ні забудуся!

Язэп. От, знашла аб чым думаць! (Угледзеушы Міхася). Глянь, стаіць як авечка, чуець, што лішне сабе пазволіу, але, як ажэніцца с табою, паправіцца. Ці-ж ні так, Міхаська?