Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Міхась. Не, дзякую вам, спау усю дарогу.

Адэля. Як-жа-ж вы упадабалі нашу старонку?

Міхась. Дужа упадабау. Асабліва бульба пекная.

Адэля. Ато-ж вы тутака казалі, што спалі усю дарогу?

Міхась (засароміушысь). Гэта, бачыце, прауда, але хвурман разбудзіу мяне бульбы паглядзець.

Адэля. То з вас, мусіць, заядлы гаспадар?.. Сядайце, будзьце ласкавы!

Міхась. Дзякую вам, пані дабрадзейка. (Сеу здалек).

Адэля [строючы міну]. Сядайце бліжэй!

Міхась. Дзякую, мне і тут добра.

Адэля. Я-ж вас прашу!

Міхась. Дзякую. [Сядае пры ей на лаві].

Адэля. Ці добра здароу ваш бацька?

Міхась. Дзякую, пані дабрадзейка, [цмок у руку]. Добра, толькі дужэ многа есьць.

Адэля [да сябе]. Маладзенькі! Нічога ні разумеець. [У голас]. Але-ж гэта ні шкодзіць.

Міхась. Не, ні шкодзіць, бо-ж і мае за што добра есьці.

ЗЬЯВА IX-ая.

Тыя самыя. Язэп. Хлапец нясе сьнедаць.

Язэп. Ага, папаліся! Брукуеце, сеушы адзін пры адным на лаві. [Да Міхася]. Ах, ты баламут!

Адэля. Да душы, брыдка!

Язэп. Міхаська ураз на лаву і рамансуець?.. ці ні так?

Міхась [задзівіуся]. Што вы, паночку, я-ж нічога…

Язэп. Сядзі ціха! Я-ж гэта люблю, я-ж люблю, калі кавалер умеець дурыць галаву дзеучатам.

Міхась. Што вы, паночку, я-ж, далібог, нічога…

Язэп. Ні вырабішся. Сядай сьнедаць. У нас гавораць: «Высьпіся, наесіся, а тады гавары».

Адэля. Просім сядаць. [Міхась хочэ есьці с канца, Язэп садзіць яго пры Адэлі].

Язэп. Сядайце разам, адзін пры адным!

Міхась. Калі тутака скразьнік, я сяду гэттака, на проціу. [Сядае проціу Адэлі].

Язэп [па-ціху]. Ага, жэужык, хочэш сядзець напроціу, каб лепей было тэлеграмы пасылаць.

Міхась. Я ніколі тэлеграм ні пасылаю сьнедаючы.

Язэп. А калі-ж?