Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Міхась. Удалая, даліпан. Упадабау яе за тое, што ні такая язычлівая, як другія дзеучаты, што зараз с чалавека кпінкі строюць.

Язэп. А ты-ж ні умееш сам каля дзеучат хадзіць?

Міхась. Ні дужа добра, бо дасюль найбольш каля быдла хадзіу.

Язэп. Вось і спомніу, як твой бацька дваццаць гадоу таму прыслужыуся мне…

Міхась. А взедаю, ведаю; бацька аб гэтым расказываець, калі толькі пару знайдзе.

Язэп. Падумай сабе — гнау я валы на кірмаш у Вільню, аж тут як ухопіць мяне хвароба у Дзісьне, ні рукою, ні нагою. З валамі некуды дзецца, — ні стаяць-жа з імі у Дзісьне? А паслаць з імі німа чалавека. Ажно, скуль ні вазьміся: твой бацька. Я яго ішчэ і ні знау. Ен пагнау валы у Вільню. (Ласкаве). Як пагляджу я на цябе, то усе гэтыя валы прыпамінаю. (Абнімаюцца). Рад я дужа, што табе сталыя жонкі да упадобы.

Міхась. Отож-то, ні люблю я такіх паненак, што вечна рагочуць, зубы выскіраюць.

Язэп. І я так сама. Я люблю бабу, калі ей поукапы стукнець. Тады яна ні блазніца, розум маець.

Міхась. А сколькі-ж панавай дачцэ гадоу.

Язэп (папярхнуушысь). Ей гадоу… мінула 23…

Міхась. Вось так штука. Ніколі ні падумаў-бы!

Язэп. А мінула, мінула ужо.

Міхась. А я думау, што ей ні больш за 18 гадоу.

Язэп. Отож-то. З вока ні дасі ей больш. Што-ж дзівіцца — маладая, рухавая. О, будзе твая жонка, як гарэх. А што пачцівая, за гэта я галаву аддам.

Міхась. Дам веры.

Язэп (Ідзе да дзьверэй Адэльчынай станцыі). Адэлька, хадзі жыва! Пан Міхал чэкаець цябе, ні даждэцца. [Да Міхалкі]. Яна ураз прыдзець. А ты мусіць і ні сьнедаушы, а? кажы прауду?

Міхась. Прауда, ні сьнедаушы.

Язэп. І чалавек с цябе, Міхась, — сядзіш і нічога ні кажэш, што голодны. Зараз дамо пасьнедаць. [Ідзець у правыя дзьверы].

Міхась [адзін]. Аж у вушах бурчыць, столькі пагаварыу. Ага, нехта ідзе, нейка старая кабета, ні іначэй цетка панны Язэпавай дачкі.

ЗЬЯВА VIII-ая.

Уходзіць Адэля, Міхась прэцца да яе, цалуець у руку.

Адэля (да сябе). Які шпаркі! (У голас). Вы, мусіць, прысталі з дарогі?