Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Міхась. Я ні сьмяюся. Тата сыпне нам грошы. [Цмок яе у руку].

Юлька. Што вы робіце!..

Міхась. [Да сябе]. Агонь, ні дзяучына. Дальбог!

Юлька. Пусьціце мяне, мне трэба ісьці!

Міхась. Дайце ішчэ ручку.

Юлька. Будзьце здаровы (Бяжыць).

ЗЬЯВА VI-ая.

Міхась (адзін). Вось так дзяучына… з ей пагаварыць можна. Дасюль, бывала, кожная паненка, так сабье мяне с панталыку, што і разяулюся і слова ні выгавару. Мусіць толькі добра яна мяне упадабала, калі мы так з ею спазналіся. Эх, я тут скорэнька спраулюся, аж тата задзівіцца. А гаварыу ен мне, калі я ехау: (Азіраецца). «Помні, баранная галава, каб без жонкі ні варочауся, бо калі шесты гарбуз да хаты прывезеш — пяць, бачыце, ужо прывез — то усыплю табе (азіраецца). пяцьдзесят бізноу, і памрэш старым мальцам»; і яшчэ гаварыу: «Глядзі, каб ні была лішне маладая і старой ні бяры, бо захочэ вас вадзіць за нос». Ажно тут папалася паненка у самую меру, толькі суседзі будуць глядзець і аблізывацца, гледзючы!

ЗЬЯВА VII-ая.

Міхась і Язэп.

Язэп. Ха, ха! зразу згадау хто ты: такі твар, такі нос — чысты бацькаускі пос.

Міхась. Ні іначай Язэп Карыто?

Язэп. Так, дзетачка, так. Але якжа-ж ты сюды прыехау Міхаська?

Міхась. Дык як, — на каламашцы, паночку.

Язэп. Ды я ні аб тое кажу. Ты зьявіуся да нас усе роуна, як з дажджом, і ніхто цябе ні бачыу уходзючы.

Міхась. Чаму ніхто? Тож я і гаварыу з васпанавай дачкой.

Язэп. Гаварыу ужо? Зух, удалы малец. Толькі парог пераступіу, ужо дзеучатам галаву дурыць.

Міхась (зухуючысь). Го, паночку, да мяне бабы, як мухі да меду. Я, паночку, раз у Леплі…

Язэп. Э, што было у Леплі, то было. Ты кажы, як упадабау Адэльку?

Міхась. Дужа упадабау!

Язэп. Пацешыу мяне. Удалая дзеучына, даліпан?