Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Юлька. Зараз і яны прыдуць.

Міхась. (Да сябе). Неяк і язык ні варушыцца.

Юлька. Зрабіце ласку, сядайце.

Міхась. Дзякую. Насядзеуся я на каламажцы. (Да сябе). Пекная дзяучына. (У голас). Вы, паненачка, мусіць ні ведаеце, хто я такі?

Юлька. А, прауда, ні ведаю. (Да сябе). Дэлікатны чалавек і кажэ да мяне «паненка».

Міхась. То-ж я Міхась Багдалевічык!

Юлька. (Скланіушыся). Дужа рада пазнаць вас.

Міхась. А ведаеце, чаго я сюды прыехау?

Юлька. Не, ні ведаю. (Да сябе). Чаго ен хочэ?

Міхась. То вы ні чыталі пісьма майго бацькі?

Юлька. (Вырабляючыся). Не, тутака на весцы німа чаго чытаць…

Міхась. Але-ж вы можэце чытаць?

Юлька. Вядома — толькі тут, на весцы…

Міхась. То мусіць, паненка, і ні ведае, што я прыехау сюды у сваты?

Юлька. І ні чула аб тым.

Міхась. (Да сябе). Я думау прыехаць сюды на гатовае, аж тут ішчэ трэба круціцца каля яе. (Памаучаушы). Паненцы даводзілося бываць у горадзе?

Юлька. Я жыла цэлы год у Менску.

Міхась. А гэта вялікі горад? Большы за наша Лепле?

Юлька. А вы ніколі ні былі у Менску?

Міхась. Ехау раз у Менск с коньмі на кірмаш. Коні у мяне на дарозі укралі і вярнууся дамоу, ні пабачыушы Мінска.

Юлька. Шкода!

Міхась. І усе мне хочэцца паехаць у Менск.

Юлька. І мне хочэцца туды. (Уздыхаючы).

Міхась. (Да сябе). Уздыхнула. Упадабала мяне. (У голас). Як ажанюся, паедзем у Менск.

Юлька. Што? Возьмеце і мяне с сабою?!

Міхась. Вядома… як мне там жыць без вас? То-ж я ні ведау-бы куды павярнуцца.

Юлька. Э, маніце!

Міхась. Дальбог, прауда. Ні маню!

Юлька. А што панскі бацька скажэ на гэта?

Міхась. Цяпер тата ні пускаець мяне у Менск, але, як ажанюся, буду жыць па свойму.

Юлька. Я вам пекне падзякую.

Міхась. Пабачыце, паненка… там будзе у нас жыцце.

Юлька. [Засароміушысь]. Што вы кажэце?