Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Адэля (чытае у голас). «Часам даводзілося чуць мне, што табе усе добра ручыць, і мне, дзякуй Богу, ні найгорш ідзе. Назбірау трохі грошы і усе было-б добра, каб ні сын: хачу яго ажаніць, а ен малец, падла, с печы ні злазіць…»

Язэп. Ну, ну, чытай далей.

Адэля. «Аж тут даведауся, што у цябе дачка падрастае і нават адзін мой сваяк дужа яе хваліць. Кажуць, ей ужо мінуло 18 гадоу…» (Задзівілася).

Язэп. Ну, чаго ж задзівілася? То-ж дауно табе мінуло 18 гадоу.

Адэля. А няужо-ж — мінула…

Язэп. Ну, дык чаго-ж вочы лупіш? Чытай далей!

Адэля (чытае). «А майму сыну 25 гадоу — добрая будзе пара». (Да сябе). Толькі 25 гадоу…

Язэп. Ну-ж і блазнамі цяпер жэняцца!

Адэля (чытае). «Спадзеваюся, што твая дачка упадабае яго, бо малец, як шкло, як ядрэная рэпа. А цяпер цалую з усяго сэрца і цябе і маю спадзеваную нявестку». Як шкло! Чаму-ж, татанька, раней ні паказау мне гэтаго лісту?

Язэп. Бо хацеу уцешыць цябе нісупадзеукі, а даужэй хаваць сэкрэту ні мог. Восека — прышла тэлеграма, што сягоння прыедзе той Міхалка.

Адэля. Зараз прыедзе?! Трэба-ж прыбрацца! Юлька! Юлька!

Язэп. Во гарачая! Адэлічка, пачакай, пасьцееш!

Адэля. Але, татулька, зробіце мне адну ласку?

Язэп. Якую, мая зязюлька?

Адэля (круціць фартух). Ні кажыце, татачка, сколькі мне гадоу.

Язэп. Чаму-ж гэта?

Адэля. Бо… паненкі ніколі ні кажуць, колькі ім гадоу.

Язэп. Ужо гэтаго ні зраблю. Каб ты была старая, до другая справа, але 38 гадоу, што гэта значыць? Майму бацьку было, як жаніуся 55 гадоу, а матцы 45 і жылі яны с сабою у добрым шчасьці.

Адэля. Але відзіш, татачка, ен крышку малодшы за мяне.

Язэп. Э, два-тры годы, што гэта значыць, а лгаць — я ні лгау і ні буду.

Адэля (да сябе). Што тут зрабіць? Ага, ведаю! Калі ен запытаець, колькі мне гадоу, скажыце, што мне мінуло 25 — гэта-ж шчырая прауда.

Язэп. А ні абыйдзецца без гэтаго?

Адэля. Ні абыйдзецца.

Язэп. Ну, то ужо дая цябе зраблю гэтак.

Адэля. Гэта прауда? Пабажыцеся!

Язэп. Да душы! Каб мне так сонца ні убачыць!