Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Язэп. Сядай, Адэлічка! Ці згадаеш, галубачка, аб чым буду с табой гаварыць?

Адэля. Ні згадаю, татанька.

Язэп. Няужо-ж ні згадаеш?

Адэля. Далібог не.

Язэп. Прауда, то-ж я табе нічога і ні казаў. Як-бы гэта табе вытлумачыць… Бо-ж яно паненцы трудна сказаць, ні зразумее…

Адэля. Татанька, гэта нешта дужа цікавае?!

Язэп (цалуе яе). Толькі-ж ні пужайся, мая ты зязюлька.

Адэля. Натта-ж ужо зацікавілася я.

Язэп. Бачыш, мая дачушка, табе ужо 38 гадоу…

Адэля. Толькі што пашоў трыдцаць дзевяты.

Язэп (перапыняе яе і гаворыць далей). Гэта самая пара выйсьці замуж. Ці ні так?

Адэля. Выбачайце, татанька…

Язэп. Знаю я вас: быццам і ні хочуць, а за вачыма аж пішчаць да хлопцаў, шэльмы…

Адэля (круціць фартушок). Татанька, кіньце…

Язэп. Ні перапыняй! Пара ужо выйсьці з дзявок!

Адэля. Нікога я ішчэ ні палюбіла.

Язэп. Прауда. Бо і перабіраеш ты, Адэлічка. Ды гэна цяпер усе роўна; што было, то было, а цяпер мая рада: ні задзірай носу, бо малец — шчырае золато.

Адэля (з радасьцей). Ці прыслау хто у сваты?

Язэп. А, жэужык, такі трапечэцца твае сэрцо, дрыжыць…

Адэля. Кінь, татанька, сьмеяцца з мяне. Але хто сватаецца?

Язэп. Сын майго добраго прыяцеля. Дауно я яго ні бачыу.

Адэля (пляскае у ладоні). А які-ж ен?

Язэп. Цікавасьць!?

Адэля. Татанька, так які ен?

Язэп. Ні ведаю сам, бо сына ніколі у вочы ні бачыу. Калі у бацьку удауся, будзе зух, добры, удады малец. З гэтаго лісту даведаешся усю драбязу. Пачытай яго у голас, то і я прыпомню сабе усе, аб чым ен пісау.

Адэля (бярэ пісьмо). Так гэта, значыць, ліст ад таго, хто сватаецца да мяне! (Прыціскае да сэрца ліст).

Язэп. Гэта-ж пісьмо ні ад яго, а ад ягонаго бацькі. Чытай жа-ж!

Адэля (чытае). «Браток мой дарагенькі і дабрадзей! Ні відзеу я цябе гадоу з двадцаць…

Язэп. Пачакай… (Лічыць на пальцах). Але, праўда, як гэтыя годы праляцелі! Як сягоння помню, калі ты радзілася…