Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ганна. Чуеш, Ігнась, як сабакі бяруць? Што там за ліхо па засьценку цягаецца?

Ігнась. (Пазіраючы у вакно). Цемна, ні відаць. Трэба выйсьці паглядзець, што там такое.

Ганна. А цябе сабакі ні парвуць?

Ігнась. Яны мяне ужо знаюць. (Ігнась выходзіць. Ганна глядзіць у вакно. Моладзь танцуе, а старыя частуюцца).

Ігнась. (Вертаецца). Нехта дарогаю да нас бяжыць, як жару ухапіушы.

Ганна. (Пазіраючы у вакно). Бачу, бачу — каля загарадзі. Гэта-ж нашае ліхо!

Ігнась. (Гледзячы у вакно). І як раз сюды зьвертае.

Ганна. Тату, тату! Той гад ізноў к нам бяжыць. (Пачуушы Ганну, усе пакідаюць танцаваць, а за імі і музыкі адзін за адным зарываюць ігру).

Ян. (Устаючы з-за стала). А ліхо-ж яго галаве! Хаты маей ні шануе. Ой, мусіць такі прыйдзецца мне выкінуць яго за дзьверы.

ЗЬЯВА IX-ая.

Тыя-ж і Пранцішак.

Пранцішак (бледны, у абарванай адзежы, у памятым капелюшы; ускаківае на сярэдзіну сцэны). Га, зладзеі! Гэта вы павыпускалі сабак на мяне?! Ну, заплаціце-ж вы мне за гэта!

Ян. А ягомасьць так ні крычы, бо тут есьць і старэйшыя за цябе, ды такія, што цябе супакоіць патрапяць.

Пранцішак. А самі мне за адзежу заплаціце? Мала таго, што нада мною тут назьдзекаваліся, ішчэ і сабакамі нацкавалі…

Ян. Гэта-ж ужо з гадзіну будзе, як ягомасьць адгэтуль выйшау.

Пранцішак. Ужо у канцы засьценку быу, як мяне сабакі апанавалі.

Ян. Мае сабакі у канцы засьценку былі?

Пранцішак. Вашы, ці ні вашы, але вы мне заплаціце, бо я у вас быу.

Ян. Ніхто ні звау.

Пранцішак. Паліцыю паклічу. У суд пацягну…

Ян. Баюся я, як заяць рабой кабылы.

Пранцішак. Сурдут 20 рублеу і порткі 6, а капелюш 2 рублі, то разам 28 рублеу. Плаціце! А то у суд падам і на вас і на увесь ваш засьценак.

Ігнась. То мы усе будземо плаціць?

Пранцісь. А ужо-ж усе.