Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ігнась. І за той брыль?

Пранцішак. І за той.

Ігнась (выхапіушы з рук капелюш). Давай сюды! Калі маю плаціць, то ніхай хаця пацешуся ім. (Кулаком прабівае брыль).

Пранцішак. Што ты робіш, дурню?!

Ігнась (спакойна). Што? А беларускую шапку…

Пранцішак (сярдуючы). Мой капелюш папсавау!

Ігнась. А табе якое дзело? Я заплачу. Гэта ужо мой, а ні твой.

Ян. Прауда Ігналева. Сварыцца я с табою ні буду, дый па судох цягацца ні хачу. Сам табе заплачу. Але за тое, што ты мяне па шальмоуску хочэш ашукаць ды хочэш злупіць 28 рублеў за тое, што каштуе 10, — кару, панічу, дастанеш і свае лапсардакі тутака на мейсцы пакінеш.

Пранцішак. Што? Я паліцыю! Я у суд!

Ян. Паліцыя тут нічога ні паможэ, а на такога злодзея, як ты, суду ні Божаго, ні людзкога німа. А ну, хлопцы: разьдзеньце яго, гэтаго панічыка. (Хлопцы абступаюць і прыдзержываюць Пранцішка).

Пранцішак. (Тузаючыся). Што?! Сурдут? Ні здзірайце сурдута! А-ей! а-ей! а-ей… Паненкі гледзяць…

Андрэй. Ніякіх тут паненак німа, адно нашы дзеучаткі, а яны ведаюць, што чалавек у сьвіце ні родзіцца. Хлопцы, а ну, жыва! (Хлопцы зьдзіраюць сурдут. Пранцішак астаецца у манішцы на голым целі і у рукаучыках на голых руках).

Андрэй. Глядзеце! Гэта іх такая гарадзкая мода, што без кашулі ходзюць.

Ігнась. Ну, а цяпер давай, братко, і нагавіцы!

Пранцішак. Ой-ой-ой-ой! Людцы добрыя, ратуйце! Забьюць!

Ян. Ціха, ні крычы! А то на твой прыродны мундір яшчэ што прыложым. А калі я за нагавіцы плачу, то давай!

Хлопцы. Скідай барджэй нагавіцы! Скідай, скідай! (Адны дзержаць Пранцішка пад пахі, а другія пачынаюць спушчаць нагавіцы).


Заслона.




КАНЕЦ.