Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Андрэй (налівае чарку). Такі трэба-б было нам старгавацца.

Ян. А што нам таргавацца? Дзеці ужо згаварыліся, а усе што мае, тое іх будзе. Гаспадарка Ігналева ні вялікая, дык там брат яго управіцца, — а Ігнась пры мне будзе.

Андрэй. Ну, дык згода! Будзь, куме, здароу і дзяржыся крэпка! (Выпівае).

Ян. Пій на здароуе! Хай Бог дзецям памагае! (Тым часам пачынаюць зьбірацца кабеты, хлопцы, дзеучаты).

ЗЬЯВА VIII-ая.

Тыя-ж і госьці (хлопцы, дзеучаты).

Ян. Ну, калі і гасьцей нам Бог прыслау, то ніхай ужо усім будзе весела. Хадзі, Юрка, сюды. (Падходзіць шустры чэрнявы хлопец). Схадзі, бач, скрыпку вазьмі ды ніхай і Волесь цымбалы цягне.

Юрка. Мо і Юзіка с клярнэтам клікнуць?

Ян. Так бегай хутчэй. А ты, Ганна, скажы Піліпу, хай с клеці прынясе баклажку. (Ганна выбегае і, як бач, прыносіць разам с Піліпам місу нарэзанаго сыру і баклажку з гарэлкай. За імі уходзяць музыкі, строяць інструмэнты і пачынаюць іграць. Ігнась бярэ Ганну і ідзе у танец, прыпеваючы, а за імі другія).

Хор дзеучат.
Кацілася па вуліцу белая талерка.
Слауны хлопец, слауны хлопец, — харошая. дзеука.
Хор хлапцоу.
На што дзеуцы рэшато,
На што дзеуцы сіто, —
Хлопец дзеуку пацалуе, —
Дзеука будзе сыта.
Ганна. (Да Ігнася).
Мая песьня уся:
Люблю Ігнася…
Ігнась. (Да Ганны).
У горадзі гарбузы,
У Кіеві дзядзька;
За то цябе палюбіу,
Што цалуеш гладка.
(Да музыкі).
Іграй, іграй, іграчу,
А я табе заплачу,
А я хатку прадам,
Табе грошы аддам…

(Танцуе з Ганнай. Хор утурыць апошнія словы песьні. Пасьля Ігнась з Ганною выходзяць з грамады і становяцца на перадзі сцэны, каля вакна).