Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА VI-ая.

Ян і Андрэй.

(Ян ходзіць ніспакойна па хаці. Дзьверы адчыняюцца і увайходзіць сват Андрэй).

Андрэй. Хай будзе пахвалены!

Ян. На векі векау! Што гэта, куме: ці ні воук здох, што урэшці успомніу аба мне? Гэтулькі часу і носа ні ткнуу.

Андрэй. Часу, кумочку, ні было. Далі-Бог, колькі разоу зьбірауся, ды усе неяк ні выходзіло.

Ян. Эй, гавары, куме!.. Вось сядай лепей і кажы што чуваць? Як баба маецца? Як дзеткі?

Андрэй. Дзякую! Нічагутка, жывемо памаленьку. Як сам? Як дачка?

Ян. Здаровы, дзякаваць Богу. Але сядай-жа нарэшці!

Андрэй. То і дзякаваць. А калі будзеце рады купцом, дык сяду…

Ян. Да ужо-ж, хто мае тавар, той і купцом рад. Што да цаны, то ці зойдземся, — а так ласкава просім.

Андрэй. Калі-так, то і аб цану зьмяркуемся, дасьць Бог (садзіцца і ставіць на стол пляшку). Так значыць, ты ні працівен, куме?

Ян. Што я? Ні мне-ж з Ігнасем жыць. А дачкі няволіць ні буду.

Андрэй. Яно-то так. Але, пакуль аб цану таргавацца, трэба-б тавару паглядзець.

Ян. Пачакайце крышку: я пайду клікну яе. (Выходзіць).

ЗЬЯВА VII-ая.

Андрэй, Ян, Ганна і Ігнась.

Ян. (Уходзіць, вядучы засаромяушуюся дачку, за ім ідзе Ігнась). Ого! Пакуль мы тут, яны самі праз вакно таргуюцца. Кажы, дачка, ці хочэш Ігнася?

Ганна. Як тата скажэце… (Падходзіць да Андрэя і цалуе яго у руку).

Ян. Бач, якая пакорная?! А дауно-то аднаго адправіла. Ну, давай падвячоркаваць. (Ганна выбегае, штурхнуушы Ігнася). Ну, Ігнась, седай, пагаворым.

Ігнась. (Цалуе у руку). Дзякую пану бацьку. (Усе паселі за стол. Ганна прыносіць яечню на скаварадзе; бацька рэжэ хлеб і кладзе перад кожным па лусьце).