Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пранцішак (убачыушы Яна, пускае Ганну і гвалтуе). Гэй, людзі! Ратуйце!.. Ратуйце!..

Ян (падыходзіць з гневам). А гэта што?.. (Ад гневу ні можэ гаварыць).

Пранцішак. А, пан?! Адкуль гэта пан?.. Чы то пан тутэйшы? Ратуйце! Памажыце!.. Гэта дзяучына шаленая, ці якое ліхо… Забіць хочэ…

Ян. Вон, паганец!.. Бач, ты! Брэхаць будзе… Вон, каб і нага твая тут ні была!.. Я-б с табой іначэй пагаварыу, але абразы шаную і звычай сьвяты. Адно вынасіся бардзей, а то часам і ні вытрываю.

Пранцішак (адступаючы да дзьвярэй, к сабе гаворыць). Ну, ішчэ добра скончылося… Я баяуся, каб ні было горэй… (Шмыгнуу за дзьверы).

ЗЬЯВА V-ая.

Ян і Ганна.

Ганна. (туліцца к бацьку). Балазе, татачка, вызвалілі мяне ад гэтаго гада.

Ян. Дык прауду казалі аб ім, што ні самавіты. Вось табе і моднае сватоуство!

Ганна (утаропіушыся). Ціха, ціха, тата!

Ян. А што там?

Ганна. Як-бы званок чутно, чуеце?

Ян (слухаючы). Але-ж. Пошта, ці што?!

Ганна. Як-бы са шляху зьвярнулі. (Глядзіць у вакно).

Ян. Зноу беда якая, ці што? Да каго-ж бы гэта? Хіба што ні да нас… Дый хто?..

Ганна (стаіць ля вакна). А мо і да нас. (Разам зрадзеушы). Татачка! Ды гэта-ж сваты! І да нас, да нас! Ужо і Бэйшарову хату мінулі…

Ян (пагледаючы у вакно). Прауда! Во, гэта дык па-людзку, па-гаспадарску.

Ганна. А што, тата? ці-ж ні казала? Вось і сваты!

Ян. Але коні добрыя. Ды хто-ж бы то?

Ганна. Ігнась! Ігнась са сватам едзе!..

Ян. Ідзі-ж, дзяучына, прыгарніся трохі, бо растрэпалася, з гэтым злодзяем тузаючыся.

Ганна. Што гэта сягоння?! Ажно галава кругом пайшла… (Выбегае).