Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

але на такія залеты, дык і то дорага. (Падышоу к лаві і зьметае яе хустачкай). Але жыць тутака — то я бы ні жыу. Забяру Ганну у горад, дам сабе з ею рады, каб толькі пасаг у рукі як прыбраць — вось што.

Ганна (прычыніушы дзьверы). Тата тут? (Убачыушы Пранцішка). А-а-а! А гдзе тата?

Пранцішак. Не вем… Добры вечар, паненка! А на цо-то паненка таты шукае? Можэ мы і без таты моглісь-бы паразмавяць. Я наумысьле тэго пшыпшэдлэсь.

Ганна. А аб чым мы маем гаварыць? Калі якое дзело маеце, тата на тое…

Пранцішак (прыдержываючы Ганну за руку). Але ніхай паненка пачэка. Без таты нам бэндзе свабодней; паненка ве, што пры тату не вшыстко можна робіць. (Памаучаушы). Паненка ужо ве, чаго я ту пшышэдлэсь.

Ганна. Не, ні ведаю!

Пранцішак. Як-то? Прэце-ж ту был пан Якуб, он мне мувіл…

Ганна (ніцярпліва). Што вам пан Якуб гаварыу, таго я ні магу ведаць.

Пранцішак. Але-ж, паненка, я ту пшушлэсь до паненкі у сваты, а паненка гневася на мяне, як на злэго.

Ганна. А ці-ж у сваты хто гэтак ходзіць і сорам дзяучыні прычыняе і дзьверы заступае?!

Пранцішак. Цо-бо то паненка до мне, як до хлопа, гада? Чы бы то мы не моглісь фізычней паразмавяць? Прэце-ж, паненка такі шаляхэтна естэсь, а то по-простэму і по-простэму.

Ганна. Ніхай сабе і «па-простэму». Няужо-ж крыва лепш, як проста?

Пранцішак. Я, відзі паненка, не естэсь просты. А вшыстко такі цоколек розумем. Я у месьці да школы ходзілэсь. З ружнымі панамі знамся. Так паведзявшы, я чловек с культуро, выкшталцоны естэсь, — так то мне неякось ні выпадае так па-хлопску гадаць: гале ды гале.

Ганна. Та чаму-ж, паніч, у засьценак прыходзіш? Нам гэтаго усяго ні трэба — гэтых вашых хвізыкау. Нам досі нашае мовы, нашых звычаеу.

Пранцішак. Э! то так?! То паненка мне не хцэ? Почэкай, паненка, я патрафя паненка намувіць, што і маей бэндзеш і нікому ані пісьнеш… (Хочэ злавіць яе).

Ганна. Што гэта?! Адчапіся!.. Разбойнік! Шалены!.. (На сцэне тузаніна, а, тым часам, з-за стала устае Ян).